Вы тут

Подпісы — правяраюцца


Кандыдатам у Прэзідэнты можа стаць жанчына.

Пяць з васьмі прэтэндэнтаў на пост Прэзідэнта пераадолелі неабходны бар'ер у 100 тысяч подпісаў. Гэта Аляксандр Лукашэнка, Мікалай Улаховіч, Сяргей Гайдукевіч, Віктар Цярэшчанка і Таццяна Караткевіч. Пра гэта падчас свайго традыцыйнага відэазвароту на сайце Vybory2015.by паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні дзяржаўных рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА.

— Мы можам ужо паведаміць пра агульныя рысы асноўнага дня галасавання, — адзначыла яна. — Як мяркуецца, у выбарах будуць удзельнічаць 5 патэнцыяльных прэтэндэнтаў або кандыдатаў у Прэзідэнты. Усё гэта будзе ўстаноўлена да 10 верасня.

Як паведамляецца, ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі сабрала 1 760 тысяч подпісаў, група Мікалая Улаховіча — амаль 160 тысяч, Сяргея Гайдукевіча — трошкі больш за 140 тысяч, Віктара Цярэшчанкі — больш за 130 тысяч і Таццяны Караткевіч — каля 107 тысяч подпісаў.

— Я вельмі рада за спадарыню Караткевіч, — прызналася старшыня ЦВК, — паколькі гэта першы ў гісторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь магчымы кандыдат у Прэзідэнты — жанчына. Я жадаю поспехаў гэтаму кандыдату, менавіта яна з'яўляецца тым новым, асаблівым паваротным момантам у гісторыі выбараў у Прэзідэнты нашай краіны, найперш таму што яна жанчына. Я дзякую Жанне Раманоўскай, хоць тая змагла сабраць толькі 780 подпісаў, тым не менш яна правяла сваю кампанію сумленна і мужна, і гэта дарагога варта.

— Цяпер тэрытарыяльныя камісіі раёнаў і гарадоў пачынаюць праверку падпісных лістоў, прадстаўленых ініцыятыўнымі групамі, — паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі. — Спачатку будуць выключаны подпісы, сабраныя на тэрыторыі іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў, а таксама выключаныя членамі ініцыятыўнай групы. Потым пачнецца адбор подпісаў для праверкі.

Для яе бярэцца не менш за 20% ад колькасці здадзеных подпісаў. У тым выпадку, калі больш за 15% з ліку правераных будуць прызнаны недакладнымі, будзе ўзята яшчэ 15% подпісаў з ліку здадзеных у тых кандыдатаў, дзе патрабуецца паўторная праверка.

— Калі агульная колькасць недакладных подпісаў па сумах дзвюх праверак складзе больш за 15%, усе подпісы, сабраныя па дадзеным раёне, горадзе, будуць прызнавацца несапраўднымі і не будуць улічвацца ў агульным балансе подпісаў, якія прадставілі ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння кандыдата ў Прэзідэнты, — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК выказала спадзяванне, што ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта змаглі сабраць подпісы якасна, памылак будзе няшмат і ўсё тыя, хто здаў у пятніцу подпісы і падпісныя лісты, будуць зарэгістраваны ў якасці кандыдатаў і ўступяць у цікавую перадвыбарную агітацыйную кампанію.

Падчас відэазвароту Лідзія Ярмошына паведаміла, што 23 жніўня завяршыўся тэрмін падачы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а 26 жніўня — апошні дзень для ўтварэння ўчастковых выбарчых камісій.

— Менавіта пасля 26 жніўня пачнецца вельмі важная праца па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў, — звярнула ўвагу старшыня Цэнтрвыбаркама. — Ёй зоймуцца ўчастковыя выбарчыя камісіі, якія прадставяць першачарговыя прапановы ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Па выніках удакладнення спісаў выбаршчыкаў будуць складзены дакладныя спісы, па якіх будуць накіроўвацца запрашэнні наведаць выбарчы ўчастак.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.