Вы тут

Усім кіроўцам уключыць святло фар!


З 25 жніўня па 5 верасня ў светлы час сутак кіроўцы павінны рухацца з уключаным блізкм святлом фар. Будзе праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!».

— З пачатку года ў Мінску з удзелам дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў зарэгістравана 32 дарожна-транспартныя здарэнні, што на шэсць менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Знізілася і колькасць параненых дзяцей. 65,6 працэнта ад агульнай колькасці пацярпелых пры ДТЗ дзяцей склалі пешаходы, 18,7 працэнта — пасажыры, 15,6 працэнта — дзеці-веласіпедысты. Падчас спецыяльнага комплекснага мерапрыемства інспектары ўзмоцняць кантроль за захаваннем Правіл дарожнага руху паблізу школ і дзіцячых садкоў, — паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

Спецыяльна да новага навучальнага года айчынныя праграмісты пры падтрымцы ДАІ Мінска і Беларускага клуба аўтамотатурызму распрацавалі мабільны дадатак StartRoad для інфарміравання юных удзельнікаў дарожнага руху аб правілах паводзін.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.