Вы тут

Будзем працаваць з Аманам


Напярэдадні сталіцу наведала дэлегацыя дзелавых колаў Амана. Гэта першае сумеснае пасяджэнне беларускай і аманскай гандлёва-прамысловых палат. Абодва бакі спадзяюцца, што перамовы дазволяць прыйсці да стварэння ўзаемавыгадных праектаў. Бізнесмены Амана зацікавіліся ў супрацоўніцтве ў сферах фінансавых паслуг і інвестыцый, вытворчасці электронікі, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, здабычы і перапрацоўкі нафты і газу, вытворчасці велікагрузнай тэхнікі.

Старшыня беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што наладжванне супрацоўніцтва з Аманам пачалося яшчэ ў 2010 годзе. «У Беларусь прыбыла дэлегацыя, якая прадстаўляе сектары эканомікі, звязаныя з інвестыцыямі і машынабудаваннем. Гэта тыя кампаніі, якія гатовы разглядаць набыццё беларускай прадукцыі. Акрамя таго, супрацоўніцтва з Аманам дазволіць наладзіць нам экспарт не толькі на яго ўнутраны рынак, але і на ўвесь рэгіён Аравійскага паўвострава», — падкрэсліў Міхаіл Мятлікаў.

Старшыня эканамічнага камітэта гандлёва-прамысловай палаты Амана Кайса Бэн Махамед аль-Юсэф у сваю чаргу адзначыў, што асноўная мэта візіту прадстаўнікоў дзелавых колаў Амана заключаецца ў тым, каб вызначыць усе магчымыя напрамкі, у якіх дзве краіны могуць супрацоўнічаць. «Што тычыцца інвестыцыйнай дзейнасці Амана, то мы зараз рэалізуем шэраг праектаў, якія могуць быць цікавыя Беларусі. Адным з іх з'яўляецца стварэнне найбуйнейшага лагістычнага цэнтра ў нашым рэгіёне. Мы ж у сваю чаргу зацікаўлены ў прадукцыі беларускай цяжкай прамысловасці і хімічнай галіны», — растлумачыў старшыня эканамічнага камітэта гандлёва-прамысловай палаты Амана.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.