Вы тут

ЗША размесцяць у Еўропе знішчальнікі F-22


Злучаныя Штаты ў найбліжэйшы час разгорнуць у Еўропе групоўку знішчальнікаў F-22 для падтрымкі ўсходнееўрапейскіх саюзнікаў па НАТА, устрывожаных дзеяннямі Расіі ва Украіне. Пра гэта заявіла міністр ваенна-паветраных сіл ЗША Дэбора Джэймс.

26-31

Міністр не дала падрабязнай інфармацыі аб канкрэтнай колькасці самалётаў, даце або месцы разгортвання групоўкі. Як адзначаецца, сёння знішчальнікі F-22 выкарыстоўваюцца амерыканцамі для выканання баявых аперацый у Іраку і Сірыі супраць баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава». На мінулым тыдні выданне Thе Fіsсаl Tіmе пісала, што Вашынгтон збіраецца адправіць у Еўропу 12 рэактыўных самалётаў-штурмавікоў А-10, якія павінны спісаць і замяніць на бамбардзіроўшчыкі B-1 і F-35. У паведамленні адзначалася, што самалёты ўзмоцняць групоўку НАТА ў Еўропе на выпадак «агрэсіі» з боку Расіі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.