Вы тут

У Еўропе працягваюцца сутычкі з мігрантамі


Сотні мігрантаў перакрылі дарогу ў Мілане і пабіліся з паліцыяй, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак 24 жніўня. Незадаволенасць бежанцаў выклікалі ўмовы ўтрымання і працяглыя бюракратычныя працэдуры. На іх думку, яны занадта доўга чакаюць дазволу на працу. Перакрыўшы адну з ўязных дарог у горад, каля 300 мігрантаў, пераважна з Афрыкі, скандзіравалі: «Дакументы, дакументы!» Сілавікі былі вымушаны пераправіць мігрантаў назад на тэрыторыю арганізаванага для іх лагера. Праблемы з мігрантамі выклікаюць у Італіі — як і па ўсёй Еўропе — палітычныя супярэчнасці. Яшчэ раней сутыкненні нямецкіх правых з паліцыяй адбыліся каля лагера мігрантаў Хайдэнаў непадалёк ад Дрэздэна. Раніцай суботы, 22 жніўня, сотні пратэстоўцаў акружылі лагер для бежанцаў і сталі кідаць у паліцэйскіх камяні і бутэлькі. У выніку 31 сілавік атрымаў раненні і праваахоўнікі былі вымушаны прымяніць слязісты газ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.