Вы тут

Любы шлях дэбюракратызацыі — гэта правільны шлях


Але ўсюды ёсць межы, якія нельга пераходзіць.

Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад па пытанні ўдасканалення парадку ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці і ўзмацнення кантролю ў гэтай сферы.

У час даклада абмяркоўваўся праект указа «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка дэталёва спыніўся на кожнай з прапанаваных нормаў, патрабуючы абгрунтаваць іх эфектыўнасць і мэтазгоднасць. Сярод запланаваных змен — зрабіць дзеянне ліцэнзій бестэрміновым замест цяперашніх 5-10 гадоў. Распрацоўшчыкі ўказа прапанавалі таксама істотна скараціць колькасць дакументаў, неабходных для іх атрымання, даць магчымасць накіроўваць па пошце ці ў электронным выглядзе заяўкі ў орган, які выдае ліцэнзіі.

«Калі сапраўды дэбюракратызуецца сістэма і будуць прыбраныя лішнія адміністрацыйныя бар'еры, якія перашкаджаюць, гэта нармальна і гэтым шляхам пойдзем», — сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён запатрабаваў, каб «якасць і бяспека паслуг і тавараў былі захаваныя, і гэта — бар'ер у выглядзе ліцэнзавання».

«Любы шлях дэбюракратызацыі — шлях правільны, але ўсюды ёсць межы, якія мы ні ў якім разе ў цяперашняй сітуацыі, на цяперашнім этапе развіцця не павінны перайсці», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што ні ў якім разе нельга дапусціць паўтарэння сітуацыі, якая адбылася ў холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў», калі былі парушаны прынцыпы бяспекі. «Тут спрашчацца і практыкавацца нельга», — сказаў Прэзідэнт. На яго думку, пытанням бяспекі людзей на вытворчасці павінна надавацца асаблівая ўвага.

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў прапанову ўстанавіць больш жорсткія патрабаванні і ўмовы для ажыццяўлення судова-экспертнай дзейнасці, а таксама ў галіне атамнай энергетыкі і рыэлтарскіх паслуг.

Па выніках нарады праект указа быў накіраваны на дапрацоўку, у тым ліку для таго, каб зняць некаторыя спрэчныя моманты юрыдычнай тэрміналогіі, зрабіўшы яго больш даступным для разумення бізнесу.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.