Вы тут

Хто не будзе плаціць за платныя дарогі?


Указам Прэзідэнта Беларусі ўнесены змяненні ў сістэму збірання платы за праезд па платных дарогах.

Ім прадугледжана распрацоўка і зацвярджэнне новага Палажэння аб выдачы прадаўцом (юрыдычнай асобай ці індывідуальным прадпрымальнікам) часовых нумарных знакаў пры продажы аўтамабіляў, увезеных у Беларусь для рэалізацыі. Пры гэтым такія транспартныя сродкі масай да 3,5 тоны будуць вызваляцца ад платы за праезд па платных дарогах пры дастаўцы іх да месца дзяржаўнай рэгістрацыі, патлумачылі ў прэс-цэнтры Міністэрства транспарту і камунікацый.

Таксама прадугледжана вызваленне ад платы за праезд набытых і ўвезеных у Рэспубліку Беларусь фізічнымі асобамі транспартных сродкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 тоны і прычэпаў, якія яны буксіруюць, цягам 10 дзён з моманту ўвозу (ці з моманту набыцця, калі яны ўвозяцца з тэрыторыі іншых дзяржаў — членаў ЕАЭС).

Указам замацоўваецца вызваленне ад платы за праезд па платных дарогах асоб, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не большай за 3,5 тоны і прычэпы, што яны буксіруюць. Пералік асоб, вызваленых ад платы, будзе вызначацца па месцы рэгістрацыі транспартнага сродку карыстальніка платных дарог у Данецкай і Луганскай абласцях па рэгістрацыйных знаках і пасведчанні рэгістрацыі. Гэтая катэгорыя грамадзян Украіны, якая трапіла ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, будзе вызваляцца ад платы за праезд па платных дарогах і ў павялічаным памеры.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.