Вы тут

У рэчышчы супрацоўніцтва


Назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ прыбываюць у краіну.

У Беларусі ўжо знаходзяцца 11 назіральнікаў місіі БДІПЧ АБСЕ. Гэта стала вядома па выніках сустрэчы Лідзіі Ярмошынай, старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні дзяржаўных рэферэндумаў, і кіраўніка місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні завыбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Жака Фора. Раней Жак Фор займаў такія пасады, як пасол Францыі ва Украіне, сустаршыня Мінскай групы АБСЕ (па ўрэгуляванні нагорна-карабахскага канфлікту).

«Нягледзячы на тое, што ў краіну прыбылі пакуль толькі 11 назіральнікаў, Цэнтрвыбаркам выдаў пасведчанні на ўсе 48 чалавек. Астатнія прыбудуць у краіну толькі на наступным тыдні», — паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. Яна дадала, што Жак Фор праінфармаваў яе аб тым, хто будзе працаваць у складзе місіі і як яны плануюць пастроіць сваю работу.

Кіраўнік місіі папрасіў ЦВК аказваць садзейнічанне ў прадастаўленні дакументаў, наладжванні кантактаў. Лідзія Ярмошына гарантавала Жаку Фору, што такая дапамога будзе прапанавана. Яна праінфармавала кіраўніка назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ аб першым этапе выбарчай кампаніі, які ўжо завяршыўся. Гаворка ішла і пра тое, як ідзе праца са зваротамі і скаргамі грамадзян.

Лідзія Ярмошына і Жак Фор пагаварылі таксама і аб прэтэндэнтах на пасаду Прэзідэнта. «Гэта былі яшчэ пакуль аргпытанні. Яны не мелі дачынення да нейкіх момантаў або асаблівасцяў правядзення перадвыбарнай кампаніі», — удакладніла Лідзія Ярмошына.

Учора з Жакам Форам таксама сустрэўся міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства выказаў спадзяванне на аб'ектыўны падыход міжнародных назіральнікаў да ацэнкі выбарчай кампаніі. Падчас сустрэчы абмяркоўваўся шэраг пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем маючых адбыцца выбараў, арганізацыяй міжнароднага назірання і ўдзелам у ім місіі БДІПЧ. Як паведаміла прэс-служба МЗС, «беларускім бокам пацверджана гатоўнасць распачаць усе неабходныя захады для правядзення выбараў у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі».

* * *

Пазней, падчас прэс-канферэнцыі для беларускіх журналістаў, кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ паведаміў, што назіральнікі з 16 краін АБСЕ прыбудуць у Мінск 31 жніўня.

«Напярэдадні дня выбараў мы будзем чакаць прыбыцця ў краіну больш буйной групы назіральнікаў, кароткатэрміновых, колькасць якіх складзе каля 400 чалавек», — праінфармаваў Жак Фор.

Паводле яго слоў, дзейнасць місіі будзе таксама ўключаць супрацоўніцтва з назіральнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Падчас работы будзе апублікавана адна прамежкавая справаздача, а назаўтра пасля выбараў будзе абнародавана заключэнне адносна гэтай электаральнай падзеі.

Жак Фор таксама акцэнтаваў увагу на тым, што праца назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ падчас прэзідэнцкай кампаніі ў нашай краіне ніякім чынам не прадугледжвае ўмяшання ў выбарчы працэс.

«Наша роля заключаецца ў тым, каб ажыццяўляць назіранне», — заявіў Жак Фор. Ён запэўніў, што праца назіральнікаў місіі будзе строіцца на аснове прафесіяналізму, непрадузятасці, празрыстасці і аб'ектыўнасці. Таксама ён паведаміў, што місія плануе правесці сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржорганаў на розных узроўнях, грамадзянскай супольнасцю і СМІ.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.