Вы тут

На сувязі — улада


Чарговыя прамыя тэлефонныя лініі адбудуцца ў гэтую суботу, 29 жніўня.

З пачатку года кожную суботу на працягу трох гадзін прадстаўнікі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама раённыя ўлады адказваюць на самыя хвалюючыя пытанні жыхароў Беларусі. Эканамічнае развіццё гарадоў, своечасовая выплата заработнай платы, праблемы ў сферы ЖКГ і многія іншыя пытанні ў гэты час становяцца ключавымі. Прамыя тэлефонныя лініі праходзяць з 9 да 12 гадзін. Як правіла, у кожным з рэгіёнаў адказваюць не менш як на чатыры дзясяткі званкоў.

У гэтую суботу на сувязі:

Брэсцкі аблвыканкам

намеснік старшыні Цупрык Леанід Аляксандравіч (80162213121);

Віцебскі аблвыканкам

намеснік старшыні Белавус Уладзімір Мікалаевіч (80212204260);

Гомельскі аблвыканкам

намеснік старшыні Пірштук Баляслаў Казіміравіч (80232751237);

Гродзенскі аблвыканкам

намеснік старшыні Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч (80152735644);

Мінскі аблвыканкам

кіраўнік спраў Маркевіч Іван Станіслававіч (80175004160);

Магілёўскі аблвыканкам

кіраўнік спраў Варонін Рыгор Аляксандравіч (80222501869);

Мінскі гарвыканкам

старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Панасюк Васіль Васільевіч (80172224444).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.