Вы тут

Самыя недарэчныя падаткі ў свеце


Бенджамін Франклін казаў: «У гэтым свеце непазбежныя толькі смерць і падаткі...» Гісторыя навучыла нас, што падаткамі можна абкласці практычна ўсё, што заўгодна, хоць гэта не заўсёды прыносіць станоўчыя вынікі. Практычна ў кожнай краіне можна знайсці падаткі, якія могуць выклікаць і здзіўленне, і абурэнне, і рогат, а то і ўсё разам. Паглядзім?

Безимени-1

Бельгія: барацьба з пацяпленнем

У 2007 годзе мясцовыя ўлады Валоніі, у якой пражывае каля 3,5 мільёна чалавек, вырашылі абкласці падаткам прыгатаванне страў на грылі для барацьбы з... глабальным пацяпленнем. Лічыцца, што падчас прыгатавання ежы такім спосабам у атмасферу трапляе ад 50 да 100 грамаў парніковых газаў. Таму кожны жыхар гэтага рэгіёна Бельгіі, перш чым распаліць у двары барбекю, павінен цяпер ўнесці плату ў памеры 20 еўра. Вы, напэўна, адразу ж падумалі: «Ну, і як яны правераць, раблю я грыль ці не?» Аднак улады Валоніі ставяцца вельмі сур'ёзна да праверкі выканання гэтага закона, а дапамагаюць ім у гэтым верталёты з цеплавізійнымі камерамі.

ЗША: клопат пра здароўе

Урад ЗША вырашыў у чарговы раз паклапаціцца пра здароўе сваіх грамадзян. Адным з элементаў рэформы аховы здароўя, якая праводзіцца з 2007 года, стала ўвядзенне падатку на загар у салярыі. Сёння кожны амерыканец, які хоча змяніць колер сваёй скуры, вымушаны плаціць дадатковую плату ў памеры 10 працэнтаў ад кошту паслугі.

Эстонія: абарона паветра

Гэта, безумоўна, адзін з самых абсурдных падаткаў, пра які вы калі-небудзь пачуеце. У 2008 годзе ўрад Эстоніі прыняў рашэнне аб увядзенні новага падатку для заводчыкаў кароў. На думку чыноўнікаў, гэтыя жывёлы сваімі газамі моцна забруджваюць паветра. Цікава, але дадзены падатак не крануў заводчыкаў іншых жывёл, якія таксама ўносяць свой «немалы ўклад» у выглядзе выкідаў газаў, што маюць парніковы эфект.

ПАР: вучыцца і вучыцца

Такім падаткам у ПАР абклалі ўсіх прадпрымальнікаў, у якіх ёсць наёмныя работнікі. Стаўка падатку — 1 працэнт ад заробку ўсіх супрацоўнікаў. Яго мэта — палепшыць развіццё прафесійных навыкаў работнікаў, асабліва сярод чорнага насельніцтва.

Грэцыя: барацьба з раскошай

У Грэцыі басейн у двары прыватнага дома лічыцца раскошай. Таму кожны ўладальнік дома з басейнам абавязаны заплаціць падатак у памеры каля 800 еўра ў год. Многія жыхары Афінаў, якія не хочуць плаціць гэты падатак, хаваюць свае басейны пад брызентам колеру травы.

Аўстрыя: катайцеся без траўм

Аўстрыйскія Альпы — гэта ідэальнае месца для тых, хто любіць катацца на лыжах і снаўбордзе. Але праз гэта ж у краіне штогод каля 150 тысяч аматараў лыж трапляюць у аўстрыйскія бальніцы з пераломамі і іншымі траўмамі. З гэтай прычыны ўлады вырашылі ўвесці для турыстаў так званы падатак на гіпс, які збіраюць уладальнікі гатэляў і пансіянатаў.

Балеарскія астравы: сонца зараз дарагое

Падатак на сонца абавязаны плаціць усе турысты, якія прыязджаюць на Маёрку, Менорку і іншыя Балеарскія астравы. Плата невысокая, усяго 1 еўра штодзень. Сабраныя грошы мясцовыя ўлады выдаткоўваюць на паляпшэнне турыстычнай інфраструктуры. Дарэчы, у 2012 годзе Балеары наведала больш за 10 мільёнаў турыстаў, так што паступленні ад гэтага падатку — гэта нядрэнная крыніца даходаў мясцовага бюджэту.

Кітай: палачкі губяць дрэвы

Штогод у Кітаі выкарыстоўваецца для ежы каля 45 мільярдаў аднаразовых палачак, для вытворчасці якіх высякаецца 25 мільёнаў дрэў. З гэтай прычыны ўлады вырашылі ўвесці спецыяльны 5-працэнтны падатак пры куплі аднаразовых бамбукавых палачак для ежы. Гэта зроблена для таго, каб насельніцтва больш ахвотна выкарыстоўвала шматразовыя палачкі, зробленыя з пластыка. Але традыцыі для кітайцаў важнейшыя, чым эканамічная мэтазгоднасць.

Венецыя: прыбярыце цень

У 1993 годзе ўлады Венецыі вырашылі абкласці падаткам уладальнікаў рэстаранаў і невялікіх крам, нерухомасць якіх кідае цень на тэрыторыю, што належыць гораду. Пасля ўвядзення «ценявога падатку» шматлікім ўладальнікам месцаў гандлю і харчавання давялося дэманціраваць розныя прыстасаванні (навесы, маркізы) са сцен сваіх будынкаў.

Венгрыя: харчуйцеся правільна

«Чыпсавы падатак» уступіў у сілу ў Венгрыі з 1 верасня 2011 года. Ім абкладаецца розная расфасаваная ежа, такая як чыпсы, салёнае печыва, салодкае печыва, пірожныя ва ўпакоўцы, а таксама энергетычныя напоі. Такім чынам урад Венгрыі хоча зрабіць харчаванне венгерскіх грамадзян больш здаровым.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.