Вы тут

Прышпіліцца і застацца ў жывых


Дарожна-транспартныя здарэнні, падзенні, атручванні, утапленні, апёкі і самазабойствы — найбольш актуальныя прычыны гібелі і траўматызму нашых дзяцей. На сустрэчы з журналістамі Леанід Ломаць, намеснік дырэктара Цэнтра траўматалогіі і артапедыі, не ўтойваў сваёй занепакоенасці:

— Звычайна ДТЗ з'яўляюцца асноўнай прычынай гібелі дзяцей, але сёлета за паўгоддзе на першы план выйшлі трагедыі на вадзе, — адзначыў урач. — Ужо не стала 14 дзяцей, а спякотны жнівень, баюся, прынясе яшчэ больш несуцяшальныя лічбы, бо мы пакуль што маем статыстыку толькі за першае паўгоддзе.

Для прафілактыкі і папярэджвання дзіцячага траўматызму ў Нясвіжы плануецца стварыць Рэсурсны цэнтр, дзе можна будзе авалодаць тэхнікай паводзін у надзвычайных сітуацыях. Дзеці атрымаюць магчымасць патрэніравацца рабіць масаж сэрца і штучнае дыханне на чатырох спецыяльных манекенах.

— Актуальны напрамак у прафілактыцы бытавога траўматызму — стварэнне школ і факультатываў для бацькоў, бо часам дарослыя проста не бачаць і не ўяўляюць небяспечных момантаў для дзіцяці ў пэўных сітуацыях, — кажа Алена Галаўнёва, намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі.

27-32

Дарэчы, выпадкаў траўматызму і атручванняў у нас становіцца менш, затое актуальная праблема, калі дзеці застаюцца без нагляду. І бацькі павінны несці адказнасць за тое, што пакідаюць малых адных. Як і за тое, што не прышпільваюць іх у транспарце, лічыць Леанід Ломаць.

Днямі загінуў 6-гадовы хлопчык, які не быў прышпілены на заднім сядзенні. Машыну занесла на дарозе, яна перакулілася некалькі разоў і прыдушыла сабой дзіця, якое вылецела праз шкло. Бацькі, якія ехалі спераду прышпіленыя, засталіся ў жывых.

Ірына Сідарок

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.