Вы тут

Гаючая вада Успенскай крыніцы


1

Гэтая крыніца знаходзіцца ва Успенскім мужчынскім праваслаўным манастыры ў Пустынках Мсціслаўскага раёна. Паданне сведчыць, што менавіта дзякуючы ёй і з'явіўся манастыр: мясцовы князь Сымон Лугвен прамыў вадой з крыніцы хворыя вочы і зноў пачаў бачыць, пасля чаго і заснаваў тут манастыр. Да крыніцы круглы год па жывую ваду прыязджаюць людзі і з Беларусі, і з Расіі, балазе, мяжа зусім недалёка — і кіламетра няма. Маладая маці Ірына Чэчыкава з маленькай дачкой (на фота), напрыклад, прыехала з гарадскога пасёлка Манастыршчына Смаленскай вобласці.

Асабліва шматлюдна будзе ля крыніцы сёння — у свята Успення Багародзіцы. Людзі шчыра вераць, што вада і малітва дапамогуць. А вера — вялікая сіла.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.