Вы тут

Увага — на дзяцей


За 7 месяцаў бягучага года ў Мінску зарэгістравана 32 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў. Аб гэтым «Звяздзе» паведаміла Вікторыя Царук, старшы інспектар агітацыі і прапаганды ДАІ Акцябрскага раёна сталіцы.

6_МАЛЕНЬКАЯ СТАТЬЯ

Выпадкаў, пры якіх загінулі дзеці, на шчасце, у Мінску не зарэгістравана. Ад агульнай колькасці пацярпелых дзяцей 65,6% склалі пешаходы, 18,7% — пасажыры, 15,6% — дзеці-веласіпедысты. А вось сітуацыя па краіне крыху іншая. У 192 ДТЗ загінулі 7 дзяцей, 196 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

— Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляюцца парушэнні правіл праезду пешаходных пераходаў, скрыжаванняў, невыкананне правіл манеўравання, — кажа Вікторыя Царук. — Аналіз дарожнага руху сведчыць аб тым, што ў жніўні-верасні ў сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года магчыма абвастрэнне праблем дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Нездарма Дзяржаўтаінспекцыя з 25 жніўня па 5 верасня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага, дзеці!», а сёння па ўсёй краіне пройдзе адзіны дзень бяспечнага дарожнага руху «Першы і галоўны ўрок — бяспека!». ДАІ звяртае ўвагу на тое, што з пачаткам навучальнага перыяду на вуліцах і дарогах павялічваецца колькасць дзяцей. А таму неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі пры руху, асабліва паблізу школ.

Дзяржаўтаінспекцыя таксама заклікае ўсіх вадзіцеляў кіраваць транспартным сродкам з уключаным блізкім святлом фар. Таксама важна, каб самі бацькі паказвалі прыклад добрасумленных пешаходаў. Растлумачце дзецям, што не трэба бегчы праз дарогу, асабліва перад транспартам, нельга гуляць каля праезнай часткі. Суправаджайце дзіця да таго моманту, пакуль не пераканаецеся, што яно можа самастойна, бяспечна пераадолець маршрут.

— Дасягнуць істотных вынікаў у бяспецы дзяцей на дарогах можна толькі супольна, — лічыць суразмоўца. — Кожны павінен зрабіць выснову, што толькі строга выконваючы Правілы дарожнага руху можна засцерагчыся ад небяспекі.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Фота Аляксандра ШАБЛЮКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.