Вы тут

У «Добрай раніцы, Беларусь!» раскрываем сакрэты вытворчасці


Напярэдадні новага сезона на тэлеканале «Беларусь 1» у ранішняй праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» з'явілася новая рубрыка MADE.BY, над падрыхтоўкай якой працуе дырэкцыя інтэрнэт-навін Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі.

Па серадах і пятніцах праект MADE.BY будзе расказваць пра тое, як пабудавана вытворчасць беларускіх тавараў. З чаго робяць глазураваныя сыркі, колькі часу патрабуецца, каб сабраць трактар, якое пілаванне падыходзіць для вэнджання ікры. Стваральнікі рубрыкі пакажуць увесь працэс вытворчасці ад пачатку і да самага канца і зробяць гэта максімальна даступна і цікава.

«Напрыклад, найбуйнейшы самазвал у свеце «БелАЗ» выкарыстоўвае 300 літраў паліва за гадзіну, а некаторыя сыры вытрымліваюцца ў 9-гадовым расоле; свежае малако на працягу сутак праходзіць цэлых дзевяць этапаў апрацоўкі, а колькасць амінакіслот, якія змяшчаюцца ў тварагу, большая, чым у некаторых відах мяса. Усе калготкі першапачаткова маюць адзін колер. Гэта не ўвесь пералік цікавых фактаў, з якімі пазнаёмяцца тэлегледачы», — адзначыла дырэктар дырэкцыі інтэрнэт-навін Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Кацярына Забаўская.

Першыя выпускі вы ўжо маглі пабачыць у эфіры праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!», пачынаючы з 19 жніўня. Таму глядзіце рубрыку MADE.BY па серадах і пятніцах і папаўняйце сваю скарбонку цікавых фактаў пра беларускую вытворчасць.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.