Вы тут

Хто стане «Місіс Сусвет — 2015»?


55 прыгажунь з усяго свету прыехалі ў беларускую сталіцу, каб паспаборнічаць за званне «Місіс Сусвет — 2015».

Міжнародны конкурс прыгажосці «Місіс Сусвет — 2015» упершыню праходзіць у Беларусі. Удзельніцы — паспяховыя актыўныя замужнія жанчыны. Конкурс у Мінск прывезла Святлана Кузняцова, якая заваявала карону ў 2013 годзе. Сёлета нашу краіну прадстаўляе Святлана Статкевіч.

11

У Мінску для канкурсантак падрыхтавалі насычаную праграму — арганізавалі экскурсію па сталіцы, на Беларускі аўтамабільны завод, дзе ім прадэманстравалі магутную тэхніку. Прыгажуні пабывалі нават у воінскай часці спецыяльнага назначэння, што ў Мар'інай Горцы. Гэта своеасаблівы камплімент самым прыгожым жанчынам ад Міністэрства абароны, бо трапіць у гэтую часць можа не кожны. Удзельніцы конкурсу ўбачылі выступленне байцоў спецназа. Салдацкая каша прыгажуням таксама прыйшлася даспадобы.

На працягу тыдня жанчыны ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах, здзіўлялі журы сваімі талентамі. «Місіс Коста-Рыка» пацешыла аўдыторыю танцавальным нумарам, прадстаўніца Украіны «падарыла некалькі хвілін шчасця», а Святлана Статкевіч уразіла здольнасцямі ілюзіяністкі.

Але ж галоўная задача мерапрыемства не толькі выбраць самую-самую, але і прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гвалту ў сям'і. Менавіта на форуме «Супраць гвалту ў сям'і», які адбыўся ў рамках конкурсу, прыгажуні расказалі, як у іх краінах вырашаецца гэтая праблема. Напрыклад, «Місіс Украіна» Ірына Зайцава сама працуе ў цэнтры дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад дамашняга гвалту. Кожны дзень яна сутыкаецца з гэтай бядой і дапамагае ахвярам пераадолець наступствы і навучыцца жыць далей. Прадстаўніца Паўночнага Каўказа Рэгіна Кудрова лічыць, што трэба стварыць ідэальны закон, які б дазволіў не дапусціць гвалту ўвогуле.

У рамках міжнароднага конкурсу прыгажосці прайшлі дзве дабрачынныя акцыі. На традыцыйным беларускім гулянні пад назвай «Абрадавы дзявочнік» у Цэнтральным батанічным садзе канкурсанткі дэманстравалі нацыянальныя касцюмы. Тут жа можна было пазнаёміцца са шматлікімі абрадамі і традыцыямі розных краін свету. Частка выручаных сродкаў пайшла на дапамогу дзецям-сіротам, дзецям з шматдзетных сям'яў і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі.

А падчас «Добрага вяселля» місіс падарылі будучым першакласнікам школьную форму і партфелі, якія загадзя прывезлі са сваіх краін. У гэты дзень удзельніцы наведалі «SOS-Дзіцячую вёску» ў Бараўлянах, якая адзначыла сваё 20-годдзе.

Фінал конкурсу адбудзецца ўжо заўтра ў Cotton Hall.

Яна ЛЫЧКОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.