Вы тут

Ад Казахстана — з партызанскім прывітаннем


У Алматы ўсталяваны помнік казахскаму пісьменніку і беларускаму партызану Адзію Шарыпаву.

У краіне, якая з'яўляецца сёння стратэгічным партнёрам Беларусі па еўразійскім будаўніцтве, адкрыты помнік пісьменніку і вучонаму Адзію Шарыпаву. Чалавек, якога і зараз памятаюць у Беларусі і Казахстане як легендарнага народнага мсціўца, партызана Вялікай Айчыннай вайны, пакінуў адметны след у гісторыі Казахстана і ўвогуле Савецкага Саюза. У розныя гады ён займаў пасады міністра асветы і міністра замежных спраў Казахскай ССР, быў намеснікам старшыні ўрада Казахскай ССР, першым сакратаром Саюза пісьменнікаў Казахстана, дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Аўэзава Акадэміі навук Казахскай ССР.

17_2

Аўтар скульптуры — заслужаны дзеяч Рэспублікі Казахстан, прафесар Бахытжан Абішаў. Сёння помнік велічна ўзвышаецца на вуліцы, якая носіць імя Адзія Шарыпава. Гэтую акалічнасць падкрэсліў і ўдзельнік яго адкрыцця, саветнік пасольства Беларусі ў Казахстане Сяргей Жартун, і іншыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі, якія прыйшлі ўзгадаць літаратара, чый уклад у беларуска-казахстанскае літаратурнае, культурнае пабрацімства неацэнны. Цёплыя словы пра беларуска-казахстанскае сяброўства былі выказаны дэпутатам Сената парламента Рэспублікі Казахстан, старшынёй Саюза пісьменнікаў Казахстана, паэтам Нурланам Аразаліным. На імправізаваным мітынгу выступілі лаўрэат Міжнароднага Залатога медаля імя Ф. Кафкі паэт Ш. Сарыеў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Казахстана У. Каліжанаў і іншыя.

17_1

— Мне асабліва прыемна, — заўважыла ўдава пісьменніка Клара Жагіпараўна, — што само ўсталяванне помніка з'яўляецца актам супольных намаганняў і Казахстана, і Беларусі, і Расіі — краін, дзе Адзія Шарыпава ведаюць і памятаюць.

Сваімі развагамі пра велічны талент казахскага пісьменніка і вучонага на адкрыцці помніка падзяліліся і кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, якая з'яўляецца даследчыкам беларуска-казахскіх літаратурных сувязяў і якая неаднойчы пісала пра дачыненне Адзія Шарыпава да Беларусі, і наша зямлячка, паэтэса Любоў Шашкова, якая многія гады жыве і працуе ў Казахстане. У час святочнай імпрэзы былі агучаны і прывітанні з Беларусі, што казахскім сябрам накіравалі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда» і Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Максім ГАЛЫНКА

Фота Наталлі АЛЯКСАНДРАВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».