Вы тут

Участковыя камісіі сфарміраваны


Грошы з бюджэту на правядзенне выбарчай кампаніі — пералічаны.

На ўчарашняй прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і дзяржаўных рэферэндумаў Лідзія Ярмошына расказала пра ход кампаніі па выбарах Прэзідэнта нашай краіны.

Назіральнікі ўжо працуюць

— У краіне акрэдытавана ўжо дзве доўгатэрміновыя міжнародныя назіральныя місіі — адна ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, другая — ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ). Пазаўчора атрымалі акрэдытацыйныя пасведчанні члены місіі АБСЕ на чале з яе кіраўніком спадаром Форам.

Па інфармацыі, агучанай Лідзіяй Ярмошынай, назіральнікі ад СНД — іх усяго 45 — прадстаўлены грамадзянамі нашай краіны (23), Расіі (15), Туркменістана (3), Казахстана (2), Кыргызстана і Таджыкістана — па адным назіральніку. У сваю чаргу БДІПЧ АБСЕ прадставіла спісы на 48 чалавек — гэта прадстаўнікі Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Галандыі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Кыргызстана, Літвы, Македоніі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Злучаных Штатаў, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.

— Місія СНД даўно пачала маніторынг і замаўляе ў нас нейкія матэрыялы, прававыя эксперты місіі АБСЕ таксама ўжо прыйшлі ў Цэнтральную камісію і мы капіруем ім усе паступіўшыя да нас скаргі і адказы на іх, — паведаміла старшыня ЦВК.

Што да нацыянальных назіральнікаў, то іх акрэдытавана 624 чалавекі. З іх большасць — 494 назіральнікі — акрэдытавана ад грамадскіх аб'яднанняў, 72 чалавекі акрэдытаваны ад палітычных партый.

Жанчыны ў большасці

— Пазаўчора скончыўся важны этап выбараў — фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій, — звярнула ўвагу журналістаў Лідзія Ярмошына. — У 6080 выбарчых камісій, утвораных на тэрыторыі Беларусі, было вылучана 76 791 чалавек. У склад камісій увайшоў 66 941 чалавек, іншымі словамі недзе на дзесяць тысяч прапанова перавышала попыт.

Як заўважыла Лідзія Ярмошына, у склад участковых выбарчых камісій увайшло амаль 48 тысяч жанчын — гэта больш за 70% ад усіх іх членаў. Калі казаць пра тэрытарыяльныя камісіі, то там было прыкладна 59% жанчын.

— Як бачым, участковыя камісіі прадстаўлены, у асноўным, жанчынамі, — канстатавала старшыня Цэнтрвыбаркама. — Павялічыўся працэнт па прадстаўніцтве маладых грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў — 8,7%, або 5838 чалавек. Дзяржаўныя служачыя складаюць 2934 чалавекі, або 4,4%.

У выніку ў склад участковых камісій увайшлі: 37% прадстаўнікоў, вылучаных грамадзянамі праз падачу заяў, 14% вылучэнцаў ад працоўных калектываў, 48% — ад грамадскіх аб'яднанняў. У тым ліку гэта члены наступных палітычных партый: Беларуская аграрная партыя, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская сацыял-спартыўная партыя, Камуністычная партыя Беларусі, Аб'яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці.

Ад Аўстрыі да Японіі

— Прысвоены нумары 49 выбарчым участкам, утвораным за мяжой, — праінфармавала Лідзія Ярмошына. — Яны ўсе далучаны да тэрыторыі Ленінскага раёна Мінска — па месцы размяшчэння Міністэрства замежных спраў. У іх нумары з 77-га па 125-ы. Усе ўчасткі размешчаны па алфавіце, 77-м участкам з'яўляецца наша пасольства ў Аўстрыі, 125-м — участак пры пасольстве ў Японіі.

Частка грошай пералічана

Для правядзення выбараў Прэзідэнта з бюджэту пералічана 24% ад прадугледжанай на першы тур сумы — гэта 43 млрд рублёў, з якіх 39,6 млрд ужо накіраваны ў тэрытарыяльныя камісіі. Брэсцкая вобласць атрымала каля 6 млрд, Віцебская — столькі ж, Гомельская — каля 7 млрд, Гродзенская — больш за 4,6 млрд, Мінская — звыш 6,8 млрд, Магілёўская — звыш 5,3 млрд, горад Мінск — больш за 3,5 млрд.

— Дадзеныя сродкі пералічаны для матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння тэрытарыяльных участковых камісій, аплаты камандзіровачных і іншых выдаткаў, а таксама 50% выдаткаў — на заработную плату тэрытарыяльных камісій, — патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым кіраўнік ЦВК адзначыла, што самыя нізкія выдаткі на правядзенне выбараў будуць у Мінску, нягледзячы на тое, што гэта вялікі рэгіён.

— У Мінску працуе толькі каля 670 участковых камісій і 10 тэрытарыяльных (Мінская гарадская і 9 раённых), — нагадала яна. — Такім чынам, у Мінску няма камандзіровачных, таму гэтая катэгорыя выдаткаў выключана. Так што нягледзячы на самую вялікую колькасць выбаршчыкаў, у Мінску выбары абыходзяцца танней, чым у рэгіёнах.

Для 49 участковых камісій, утвораных за межамі Беларусі, грашовыя сродкі ў памеры больш за 72 млн рублёў пералічаны Міністэрствам замежных спраў. У асноўным яны пакрыюць транспартныя і паштовыя выдаткі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.