Вы тут

«Беларусь 5» узначаліў Аляксандр Казюкевіч


У кіруючым складзе структур Нацынальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь адбыліся кадравыя змены.

Спартыўны канал медыяхолдынга «Беларусь 5» узначаліў Аляксандр Казюкевіч. А Павел Булацкі будзе працаваць над стварэннем новых праектаў у Галоўнай дырэкцыі тэлевытворчасці Белтэлерадыёкампаніі.

«Аляксандр Казюкевіч доўгі час працаваў намеснікам кіраўніка Дырэкцыі спартыўнага вяшчання, узначальваў дырэкцыю тэлевытворчасці, таму добра ведае і спцыфіку работы спартыўных журналістаў, і асаблівасці працэсу стварэння тэлевізійнага прадукту ад пачатку і да канца. Больш за тое, увесь гэты час Аляксандр Уладзіміравіч заставаўся гуляючым трэнерам, з'яўляўся каментатарам многіх спартыўных спаборніцтваў», — адзначыў генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Кірыл Казакоў.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.