Вы тут

Самая дарагая ў кіно


Самай высокааплатнай кінаактрысай свету, паводле рэйтынгу амерыканскага часопіса Forbes, стала «зорка» «Галодных гульняў» 25-гадовая Джэніфер Лоўрэнс. За год, па падліках выдання, яна зарабіла 52 мільёны долараў.

16_1

Лоўрэнс абагнала Скарлет Ёхансан, якой дасталася другое месца ў спісе. Актрыса атрымала 35,5 мільёна долараў, на трэцім месцы апынулася Меліса Макарці з 23 мільёнамі. Адзінай актрысай у спісе не з ЗША стала кітаянка Бінбін Фань, яна зарабіла 21 мільён долараў. На пятым месцы Джэніфер Эністан (16,5 мільёна), якая не нашмат апярэдзіла Джулію Робертс (16 млн). Актрыса і рэжысёр Анджэліна Джолі падзяліла сёмы радок рэйтынгу з Рыз Уізерспун — яны зарабілі па 15 мільёнаў. Лідар леташняга рэйтынгу Сандра Булак у гэтым сезоне зарабіла «толькі» 8 мільёнаў долараў.

Агульная сума ганарараў актрыс са спіса склала 281 мільён долараў, што на 660 мільёнаў менш за сумарны даход мужчын-акцёраў у аналагічным рэйтынгу — яны зарабілі 941 мільён. Пры гэтым мінімальная сума заробку 18 актрыс, якія трапілі ў спіс, склала 6 мільёнаў, а ў іх калег-мужчын (у пераліку значыцца 34 прозвішчы) — 13 мільёнаў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.