Вы тут

Самая папулярная ў Іnstagram


Папулярнасць гэтай амерыкана-армянскай аматаркі свайго шыкоўнага цела пайшла на новы віток пасля таго, як яна апублікавала чарговае аголенае сэлфі, на гэты раз у «цікавым» становішчы.

16_2

Вядомая амерыканская мадэль Кім Кардаш'ян стала самым папулярным блогерам у сетцы Іnstagram. Яна змагла выцесніць з першага месца гэтага рэйтынгу спявачку Беёнсэ. Пару дзён таму на акаўнт Кардаш'ян былі падпісаныя 44,1 мільёна карыстальнікаў, тады як за актыўнасцю Беёнсэ у той час назіралі каля 44 мільёнаў. Колькасць падпісчыкаў у мадэлі вырасла пасля таго, як яна апублікавала чарговае аголенае сэлфі (да гэтага ў яе было 42 мільёны заўзятараў). У сярэднім здымкі Кім у Іnstagram набіраюць ад 500 тысяч да мільёна «лайкаў» (адзнак «падабаецца»).

Кім радуе сваіх прыхільнікаў практычна кожны дзень. У яе ёсць вялікая перавага: людзям падабаюцца правакацыі, а Кім ахвотна правакуе. Як бы ні абураліся з нагоды непрыстойных фота, вялікая частка абураных усё роўна паглядзіць на іх хоць краем вока. Кім гучна заяўляе пра сваю пазіцыю «голымі» сэлфі і подпісамі да іх.

Адзначым, што ў спісе самых папулярных блогераў Іnstagram апынуліся таксама спявачка Тэйлар Свіфт, актрыса Селена Гомес, поп-спявак Джасцін Бібер і адразу тры іншыя прадстаўніцы сям'і Кардаш'ян: Кендал Джэнер, Кайлі Джэнер і Хлоя Кардаш'ян. Аднак больш за ўсё падпісчыкаў у сацыяльных сетках — 94,5 мільёна — мае афіцыйны акаўнт Іnstagram.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.