Вы тут

«Алімпія» — «перазагрузка»: зрабі свой выбар!


28-30 жніўня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы міністэрстваў спорту і турызму, адукацыі, інфармацыі, Беларускай чыгункі, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта праводзіць рэспубліканскі спартыўны фестываль працоўнай моладзі «Алімпія». Палатачны гарадок размесціцца на беразе жывапіснай ракі Свіслач каля пасёлка Ракаў у Валожынскім раёне.

У Год моладзі і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (адсюль і слоган форуму «Наш год — наш выбар») актыўная і ініцыятыўная моладзь збярэцца на «Алімпію», каб «зверыць гадзіннікі» і аб'яднаць намаганні. У сувязі з гэтым арганізатары традыцыйнага праекта зрабілі своеасаблівую «перазагрузку» і сёлета фестываль набыў новы статус — спартыўна-адукацыйнага форуму. Яго галоўная мэта — аб'яднанне і навучанне хлопцаў і дзяўчат праз трэнінгавыя і лідарскія праграмы, правядзенне майстар-класаў, прэзентацый, сустрэч з вядомымі людзьмі. Адной з асноўных пляцовак для гэтага стане пляцоўка адкрытых дэбатаў «Выбірай.by», падчас якіх маладыя людзі ў форме дыскусій падзеляцца праблемамі, якія хвалююць пакаленне next, і разам з экспертамі знойдуць магчымыя шляхі іх вырашэння.

Таксама будзе працаваць пляцоўка «Я патрыёт», на якой размесціцца міні-выстава вагона-музея «Маладзёжнага агітпоезда «Кветкі Вялікай Перамогі». На ёй жа з удзелам брэсцкага ваенна-гістарычнага клуба «Гарнізон» запланавана арганізаваць міні-рэканструкцыі ваенных эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны. На пляцоўцы «Я лідар. Я прафесіянал» пройдуць сустрэчы «алімпійцаў» з медыяперсонамі, вядомымі бізнесменамі, аўтарамі найбуйнейшых айчынных інфармацыйных інтэрнэт-парталаў, якія падзеляцца з удзельнікамі форуму гісторыяй свайго поспеху, распавядуць пра выніковасць працы ў камандзе. Будучых чэмпіёнаў-аматараў па пад'ёме гіры, армрэслінгу, дартсе, бадмінтоне, настольным тэнісе і футболе аб'яднае пляцоўка «Беларусь спартыўная». А на «Беларусі творчай» запланаваны майстар-класы па вакале, ігры на гітары, сучасных танцах, якія правядуць папулярныя дзеячы мастацтваў. Тут жа суботнім вечарам выступяць папулярныя айчынныя маладзёжныя групы.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».