Вы тут

Вініл, рэгі і нефармат


Сёння, 28 жніўня, на культурнай пляцоўцы сталіцы Studіo 67 пачынаецца фестываль кіно і музыкі «Белае люстэрка», што ўпершыню адбыўся ў 2013 годзе. На гэты раз арганізатары збіраюцца здзіўляць гледачоў падарожжам на Месяц, ямайскай музыкай і андэграўнднымі творамі Мікалая Капейкіна.

Назва фестываля асацыюецца з кінаэкранам, героі якога, быццам з люстэрка, выходзяць на сцэну. Музыка і кіно тут канцэптуальна звязаныя — усе фільмы фестывалю пра музыкаў ці імі зроблены. Сёння, напрыклад, Дзень вінілу з вінілавым марафонам ад вядомых дыджэяў, прэм'ерай стужкі «Наш вініл важыць тону» і паказам легендарнага фантастычнага фільма Жоржа Мельеса «Падарожжа на Месяц» 1902 года, які будзе агучвацца тапёрамі — калектывам «Мроі Пафнуція». У праграме заўтрашняга дня, які будзе адзначаны жанрам рэгі і яго субжанрам рутс, — выступ легендарнага ямайца Лі Скрэтч Пэры і паказ фільма «Бачанне раю».  30 жніўня — Дзень НАМ (Нефармальнага аб'яднання моладзі), у гонар музычнага гурта. У гэту нядзелю можна будзе пачуць сам гурт і ўбачыць стужку «Зорны ворс».

«Любы фестываль — гэта яскравы вопыт, забаўляльны і адукацыйны адначасова», — кажа прэс-сакратар фестывалю Дзяніс Клявіцкі.

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.