Вы тут

Ліга для чэмпіёна


БАТЭ ў пяты раз прабіўся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Барысаўскі футбольны клуб для нашага спорту робіць фантастычныя рэчы. Камандзе, якая выступае ў далёка не самым моцным чэмпіянаце, удаецца кожны год прабівацца ў самы топавы клубны турнір Старога Свету. БАТЭ нават нехта крытыкуе, але ён, нягледзячы на гэта, дамагаецца станоўнага выніку і ў чарговы раз прывязе ў Беларусь наймацнейшыя клубы Еўропы. Што ні кажы, а гэта клас.

3_2

Сербскі «Партызан», што трапіў на барысаўчан у плэй-оф, аказаўся самым моцным сапернікам у кваліфікацыі, з якім беларусы сустракаліся за апошнія гады. Пры гэтым клуб з Бялграда аказаўся нашым футбалістам па сілах. Гэта было відаць і ў першым паядынку, калі падапечныя Аляксандра Ермаковіча перамаглі з лікам 1:0, і ў другой сустрэчы, першы тайм якой быў за «жоўта-блакітнымі». І гэта нягледзячы на тыя абяцанні футбалістаў «Партызана» аб тым, што іх балельшчыкі зладзяць для беларусаў сапраўднае пекла на родным стадыёне. Але языкамі галы не забіваюць. І часам іх проста лепш трымаць за зубамі, каб пасля не быць смешным. А балельшчыкі, футбалісты «Партызана», дарэчы, яшчэ да пачатку першай гульні былі ўпэўнены ў сваёй выніковай перамозе.

Іх пыл на родным бялградскім стадыёне на 25-й хвіліне трапным ударам астудзіў Ігар Стасевіч. На жаль, напрыканцы сустрэчы беларусы крыху здалі, што дазволіла гаспадарам адыграцца і нават забіць пераможны мяч. Аднак гэта ўсё роўна не дазволіла сербам прайсці ў Лігу чэмпіёнаў. Далей ідзе БАТЭ!

— Сёння нам патрэбны быў вынік, — адзначыў на прэс-канферэнцыі Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ. — Не так істотна, што мы саступілі. Важна, што мы трапілі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Наша памкненне, наша жаданне дапамагло дасягнуць запаветнай мэты.

Прапануем вашай увазе астатнія вынікі матчаў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў: «Дынама» (Харватыя) — «Шкендэрбеу» (Албанія) — 4:1 (2:1), «Мальмё» (Швецыя) — «Сэлцік» (Шатландыя) — 2:0 (2:3), «Макабі» (Тэль-Авіў) — «Базэль» (Швейцарыя) — 1:1 (2:2), «Шахцёр» (Украіна) — «Рапід» (Аўстрыя) — 2:2 (1:0), «Манака» (Францыя) — «Валенсія» (Іспанія) — 2:1 (1:3), АПАЭЛ (Кіпр) — «Астана» (Казахстан) — 1:1 (0:1), «Баер» (Германія) — «Лацыё» (Італія) — 3:0 (0:1), «Бруге» (Бельгія) — «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) — 0:4 (1:3), ЦСКА (Расія) — «Спорцінг» (Партугалія) — 3:1 (1:2).

У выніку лёсавання, якое адбылося ўчора вечарам у Манака, барысаўскі БАТЭ трапіў у групу «Е»
і згуляе з іспанскай «Барселонай», нямецкім «Баерам» і італьянскай «Ромай».

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.