Вы тут

Як навука набліжае неўміручасць да рэальнасці.


Пошукі Понсэ дэ Леонам фантана вечнай маладосці могуць быць легендай, але асноўная ідэя — пошук лекаў ад старасці — цалкам рэальная. Людзі спрабавалі ўзламаць код вечнай маладосці амаль з самага пачатку існавання чалавецтва. Мы паспрабавалі ўсе, што маглі ўявіць, ад чароўных аб'ектаў і эпічных падарожжаў да ахвярапрынашэнняў і ўжывання крыві (таксама вынайшлі монстраў, якія жывуць вечна, папіваючы кроў). Заставалася толькі пытанне часу, калі навука ўвяжацца ў гэтыя пошукі, і некаторыя рэальныя крокі ў гэтым кірунку ёй усё ж удалося зрабіць.

22_1

Навуковыя пошукі неўміручасці

Старэнне на малекулярным узроўні не мае ніякага сэнсу. Нашы целы пастаянна ствараюць новыя клеткі і аднаўляюць нашы натуральныя здольнасці аховы, але мы ўсё роўна старэем. Энтрапія забірае самых лепшых з нас, і мы прымаем гэта як непазбежнае, хоць навука зрабіла вялізны крок наперад, павялічваючы нашу працягласць жыцця. За мінулае стагоддзе чаканая працягласць жыцця вырасла, і людзі ў развітых краінах могуць пражыць каля 80 гадоў, што нашмат больш, чым 47 гадоў у 1900 годзе. Гэта павелічэнне абумоўлена ў большай ступені дасягненнямі ў лячэнні дзіцячых хвароб, але яно таксама прывяло да росту хранічных захворванняў у старасці. Хваробы сэрца, рак, хвароба Альцгеймера — гэта сур'ёзныя праблемы, і кожная з іх лечыцца індывідуальна ці не лечыцца зусім. Было б нашмат прасцей проста праглынуць таблетку і актывізаваць рэсурсы арганізма.

Навукоўцы добра ведаюць пра гэтыя праблемы і пастаянна выпрабоўваюць розныя метады па аднаўленні жыццяздольнасці чалавечага цела. Аднаўленне гамеастазу, ці здольнасці цела самастойна стабілізаваць свае сістэмы ў адказ на стрэс накшталт фізічных нагрузак, спякотнага або халоднага надвор'я, высокай ці нізкай асветленасці, — гэта асноўны напрамак. Чалавечае цела — гэта перш за ўсё складаная біялагічная машына, а стары ўзрост — гэта, па сутнасці, механічная праблема, з якой трэба змагацца. І калі рашэнне гэтай праблемы заключаецца ў тым, каб падтрымліваць людзей здаровымі і свабоднымі ад хвароб як мага даўжэй, то ў навукі вельмі добрыя шанцы з гэтым справіцца.

Самы вялікі нягоднік, які перашкаджае нам жыць доўга, гэта фермент целамераза. Адкрытая доктарам Элізабэт Блэкбэрн (якая атрымала Нобелеўскую прэмію за сваё адкрыццё), целамераза паўтарае паслядоўнасці ДНК на канцы ланцужка храмасом, якія пакрываюць кожны ланцужок і вызначаюць пачатак наступнага. Яна адказная за паведамленне нашым клеткам, калі трэба спыняць рост, і кожны раз, калі пакрывае ланцужок, маленькая частка інфармацыі клеткі пра тое, як трэба перабудоўвацца, губляецца. У выніку навукоўцы шукаюць спосабы прадухіліць страту або актывізаваць целамеразу, калі яна не можа змагацца са старэннем на малекулярным узроўні.

Тым не менш навука не заўсёды ведала, што праблема заключаецца ў целамеразе, таму на працягу навуковай гісторыі прапаноўваліся іншыя рашэнні. Авіятар Чарльз Ліндберг спрабаваў падмануць смерць у пошуках спосабу замены нашых органаў машынамі, падобна на тыя, якія лекары выкарыстоўваюць у сучаснай медыцыне для часовай замены лёгкіх. Кланіраванне, кібаргі, нанатэхнічнае аднаўленне клетак і 3D-друкаваныя органы — гэта працяг лініі думкі Лінберга, якую складана назваць няслушнай. У любым выпадку ўсе гэтыя метады грунтуюцца ў першую чаргу на замене частак цела, а не на прыпыненні старэння.

Пісьменнікі-фантасты часта прапануюць загрузіць чалавечы мозг у камп'ютар і такім чынам дасягнуць неўміручасці, і навука рэальнага свету кажа, што гэта цалкам магчыма. Так званая «эмуляцыя цэлага мозга» дазволіць навукоўцам прасунуць нас да гэтай формы несмяротнасці, а ў далейшым стварыць нейронавыя прылады, якія дазволяць працаваць з чалавечым целам таксама, як наш мозг, а значыць, стварыць «вечны мозг». Навуковая фантастыка таксама падказала нам ідэю крыягеннага захавання чалавечага цела шляхам запаволення метабалізму і захавання рэсурсаў — прасцей кажучы, замарожвання. Але гэтая мера хутчэй ахоўная, чым асноўная, якая вырашыць праблему.

22_2

Бягучыя навуковыя даследаванні

Навукоўцы Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска паспяхова звярнулі эфекты старэння і хвароб старасці ў мышэй шляхам інфузіі крыві маладых мышэй у старых. У прыватнасці, яны высветлілі, што кроў 3-месячнай мышы аднаўляе памяць, здольнасць да навучання і функцыі мозга ў 18-гадовай мышы (эквівалент 70-гадовага чалавека). Навукоўцы таксама выявілі, што калі яны ўводзілі толькі плазму ў старых мышэй, тыя павялічвалі цягавітасць і маторную функцыю, становячыся з 3-месячнымі на адзін узровень. Навукоўцы нават змаглі вызначыць хімічны сігнал, канкрэтны бялок, які выступае ў якасці асноўнага рэгулятара мозга і актыўнасць якога павышаецца з маладой крывёю. Аднак справа ў тым, што няма канкрэтнага механізму або лекаў, якія вырашаць усе праблемы са старэннем — і яго навукоўцы плануюць знайсці, калі пачнуць эксперыментаваць з людзьмі.

Крамянёвая даліна — асноўны цэнтр навуковай працы над старэннем. Google стварыла Calіco Labs, каб заняцца зваротам старэння назад і стварэннем лекаў, якія дапамогуць нашай біялогіі. Human Longevіty засяроджана на стварэнні базы даных у 1 мільён паслядоўнасцяў чалавечых геномаў да 2020 года, каб павысіць якасць барацьбы са старэннем. Узнагароды Palo Alto Longevіty Prіze, кожная па 500 000 долараў, былі прысуджаны за «інавацыі ў галіне аднаўлення гомеастатычнай здольнасці арганізма» і «садзейнічання падаўжэнню стабільнага і здаровага жыцця». Заяўленыя мэты ўсіх такіх кампаній — распрацаваць метады барацьбы са старэннем і хваробамі старасці канкрэтна, але на самой справе ўсё яны, магчыма, набліжаюць нас да неўміручасці.

Чаму Крамянёвая даліна ўдзельнічае ў гэтым? Обры ды Грэй, адзін з піянераў галіны, лічыць, што паспяховая медыцына для барацьбы са старэннем мае патэнцыял стаць «найбуйнейшай індустрыяй з тых, якія калі-небудзь існавалі, з вялікімі магчымасцямі для здабывання прыбытку».

hі-news.ru

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.