Вы тут

Верасень пачнецца цяплом


Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны наступнага тыдня, паведаміла начальнік сектара кароткатэрміновых прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Парашчук.

29 жніўня ноччу і раніцай месцамі па паўночным усходзе будуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Удзень істотных ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы плюс 10-17, па паўднёвым усходзе да 19 цяпла, удзень — ад 20 да 27 вышэй за нуль. 30 жніўня ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы 7-14 цяпла, удзень — ад плюс 20 да 27 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 30 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. 31 жніўня тэмпература паветра ўначы плюс 10-17 градусаў, удзень — ад 20 да 27 цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 32. 1 верасня будзе такая ж тэмпература. 2 верасня атмасферны фронт, які праходзіць з Заходняй Еўропы, зноў будзе вызначаць месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы. Услед за фронтам чакаецца паступленне больш халаднаватых паветраных мас з Балтыкі, таму тэмпературны фон пачне зніжацца: тэмпература ўначы ад 8 да 15 цяпла, удзень — плюс 18-25.

Дажджы, якія прайшлі, істотна не палепшылі сітуацыю з колькасцю вільгаці: па-ранейшаму захоўваецца дэфіцыт вільгаці ў глебе і застаецца складанай сітуацыя з пажаранебяспекай у лясах. Высокая пажарная небяспека захоўваецца ў большасці раёнаў краіны, месцамі — надзвычайная, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях надзвычайная пажаранебяспека адзначаецца на большай частцы тэрыторыі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.