Вы тут

...І тры чалавекі на месца


У Мінску прыпыніўся адток маладых кадраў са сферы адукацыі.

Паводле інфармацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, працэнт замацаванасці маладых спецыялістаў у сярэднім па галіне складае каля 68 працэнтаў, у той час як яшчэ два гады таму ён не перавышаў 40 працэнтаў. Цяпер у сістэме адукацыі сталіцы працуюць больш за 46 тысяч работнікаў, з якіх у адукацыйным працэсе заняты больш за 30 тысяч. Па меркаванні спецыялістаў камітэта, з задачай па забеспячэнні ўстаноў адукацыі кадрамі ўсіх спецыяльнасцей горад у асноўным спраўляецца, хаця і не без пэўных складанасцей. У прыватнасці, дэмаграфічная сітуацыя апошніх гадоў прывяла да недахопу выхавацеляў і настаўнікаў пачатковых класаў. Для выпраўлення сітуацыі па заяўцы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама педагагічны ўніверсітэт павялічыў набор студэнтаў на гэтыя спецыяльнасці. Апроч таго, у Мінскім дзяржаўным каледжы сферы абслугоўвання ўжо другі год вучацца будучыя выхавацелі дзіцячых садкоў, а з гэтага года — і настаўнікі пачатковых класаў. Спецыяльнасці аказаліся запатрабаванымі: на адно месца прэтэндавалі тры чалавекі. З улікам гэтага праз год у сталіцы плануецца ўзнавіць працу гарадскога педагагічнага каледжа і пашырыць пералік спецыяльнасцей, па якіх будуць рыхтаваць спецыялістаў.

Толькі лічбы

Сёлета ў сталічныя школы і гімназіі прыйдуць 463 маладыя спецыялісты, 42 з якіх будуць працаваць настаўнікамі пачатковых класаў. Недахоп настаўнікаў у пачатковай школе складае менш за 13 працэнтаў. У Мінску налічваецца 243 школы, сёлета за парты ў іх сядуць каля 171 тысячы вучняў. Плануецца адкрыць больш за 900 першых класаў для 23,4 тысячы дзетак.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.