Вы тут

Кампанія праходзіць спакойна


У сваім чарговым відэазвароце да выбаршчыкаў Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні дзяржаўных рэферэндумаў, паведаміла, што праверка подпісаў працягнецца да першага верасня.

29-40

— Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі раёнаў і гарадоў зараз правяраюць вашы подпісы, аддадзеныя ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты, — праінфармавала старшыня ЦВК. Гэтая праверка працягнецца да першага верасня. Пры гэтым тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі правяраюць подпісы візуальна, а таксама апытваюць грамадзян, якія паставілі гэтыя подпісы, у выпадку ўзнікнення сумненняў у іх сапраўднасці. Пра вынікі праверкі мы праінфармуем вас пазней, пасля таго як адпаведная інфармацыя паступіць у абласныя і Мінскую гарадскую выбарчую камісію.

Старшыня Цэнтральнай камісіі нагадала, што выбарчыя камісіі ўжо створаны.

— Гэта менавіта тыя выбарчыя органы, якія будуць працаваць з вамі, накіруюць вам запрашэнні, а пасля арганізуюць галасаванне як па месцы знаходжання самой выбарчай камісіі, так і па месцы жыхарства для тых грамадзян, якія не змогуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі, — адзначыла яна.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, менавіта ўчастковыя выбарчыя камісіі з'яўляюцца галоўным звяном, якое забяспечвае поспех выбараў.

— Такім чынам, выбарчая кампанія здзяйсняецца планамерна і спакойна. Думаю, вынікі праверкі подпісаў задаволяць выбаршчыкаў, і яны з задавальненнем уключацца ў выбарчую кампанію па агітацыі за канкрэтных кандыдатаў у Прэзідэнты, — рэзюмавала старшыня ЦВК.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.