Вы тут

Першая ўзнагарода Пекіна


«Бронзу» ў скарбонку нашай краіны прынесла Аліна Талай.

Учора на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у сталіцы Кітая, адбыўся фінальны забег на 100 метраў з бар'ерамі. Наша суайчынніца ўстанавіла новы рэкорд Беларусі, пераадолеўшы дыстанцыю за 12,66 секунды, гэты вынік дазволіў ёй заваяваць бронзавую ўзнагароду планетарнага першынства. Выйграла забег прадстаўніца Ямайкі Даніэль Уільямс (12,57), «серабро» нечакана ўзяла немка Сіндзі Роледзер (12,59).

29-42

Узнагарода Аліны Талай адкрыла лік беларускім медалям на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў гэтым годзе.

Нагадаем, першы вялікі поспех прыйшоў да Аліны ў 2008 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету, калі ў фінале бегу на 100 метраў з бар'ерамі яна фінішавала на 4-м месцы, паказаўшы найлепшы вынік з еўрапейскіх удзельніц. У 2011-м беларуска стала чэмпіёнкай Еўропы сярод моладзі, праз год — бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў памяшканнях і сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы. Сёлета Аліна Талай стала наймацнейшай на чэмпіянаце нашага кантынента ў памяшканнях.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.