Вы тут

Саша, ты малайчына!


Мінскае «Дынама» пераадолела аўстрыйскі «Рэд Бул» і прабілася ў групавую стадыю Лігі Еўропы. У тым ліку дзякуючы выдатнай гульні Аляксандра Гутара, які ў серыі пасляматчавых пенальці парыраваў тры ўдары.

29-38

Тое, што адбылося ў чацвер вечарам у Зальцбургу, толькі цудам і назавеш. Нагадаем, што ў першым паядынку плэй-оф Лігі Еўропы мінчане перайгралі «Рэд Бул» з лікам 2:0. Але ў паўторнай гульні аўстрыйцы прадэманстравалі зусім іншы футбол, праявілі сябе камандай высокага еўрапейскага класа. Гаспадары двойчы забівалі беларусам, маглі больш, аднак варатар «Дынама» ў рамцы рабіў неверагоднае. Перавёў матч у авертайм, а пасля ў серыі адзінаццаціметровых тройчы станавіўся перашкодай на шляху ўдараў гульцоў аўстрыйцаў.

— Дзякуй хлопцам за барацьбу, за веру ў тое, што здолеем прайсці ў групавы раўнд, — сказаў пасля сустрэчы Вук РАШАВІЧ, галоўны трэнер «Дынама». — У матчы ў адказ «Рэд Бул» паказаў усю сваю моц. Аднак гэтага было недастаткова, каб прайсці далей.

А якія вынікі прынеслі астатнія матчы плэй-оф Лігі Еўропы? «Кайрат» (Казахстан) — «Бардо» (Францыя) — 2:1 (першы матч — 0:1), «Яблонец» (Чэхія) — «Аякс» (Галандыя) — 0:0 (0:1), «Карабах» (Азербайджан) — «Янг Бойз» (Швейцарыя) — 3:0 (1:0), «Рубін» (Расія) — «Работнічкі» (Македонія) — 1:0 (1:1), «Відэатон» (Венгрыя) — «Лех» (Польшча) — 0:1 (0:3), ХІК (Фінляндыя) — «Краснадар» (Расія) — 0:0 (1:5), «Сэнт-Эцьен» (Францыя) — «Мілсамі» (Малдова) — 1:0 (1:1), «Тун» (Швейцарыя) — «Спарта» (Чэхія) — 3:3 (1:3), «Русэнборг» (Нарвегія) — «Сцяўа» (Румынія) — 0:1 (3:0), «Брондбю» (Данія) — ПАОК (Грэцыя) — 1:1 (0:5), «Хайдук» (Харватыя) — «Слован» (Славакія) — 0:1 (0:1), «Фенербахчэ» (Турцыя) — «Атрамітас» (Грэцыя) — 3:0 (1:0), «Панатынайкас» (Грэцыя) — «Габала» (Азербайджан) — 2:2 (0:0), АЗ (Галандыя) — «Астра» (Румынія) — 2:0 (2:3), «Вайводзіна» (Сербія) — «Вікторыя» (Чэхія) — 0:2 (0:3), «Стандард» (Бельгія) — «Мёльдэ» (Нарвегія) — 3:1 (0:2), «Барусія» (Германія) — «Од» (Нарвегія) — 7:2 (4:3), «Атлетык» (Іспанія) — «Жыліна» (Славакія) — 1:0 (2:3), «Мідт'юланд» (Данія) — «Саўтгемптан» (Англія) — 1:0 (1:1), «Легія» (Польшча) — «Зара» (Украіна) — 3:2 (1:0), «Беленэнсэш» (Партугалія) — «Альтах» (Аўстрыя) — 0:0 (1:0).

На групавой стадыі «дынамаўцы» паспрачаюцца ў межах групы «Е» з іспанскім «Вільярэалам», аўстрыйскім «Рапідам» і чэшскай «Вікторыяй».

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».