Вы тут

З чацвярга істотна пасвяжэе


Верасень пачнецца няўстойлівым надвор'ем, калі ў другой палове тыдня нас чакае першае восеньскае паніжэнне тэмпературы. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У першую палову тыдня захаваецца цяпло, бо ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць малаактыўны атмасферны фронт і цёплая паветраная маса, якая паступае з Еўропы.

У першы дзень восені месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра будзе яшчэ нагадваць лета, бо ўдзень у аўторак чакаецца плюс 27-34 градусы, а па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 35-36 цяпла. У паўночна-ўсходніх раёнах прагназуецца ўжо толькі 19-26 градусаў. У сталіцы ў Дзень ведаў будзе пераменная воблачнасць, магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва-ўсходні 4-9 м/с. Тэмпература складзе плюс 27-29 градусаў. Толькі ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы ў сераду. Тэмпература ўначы складзе 13-20 градусаў, удзень чакаецца 27-34 цяпла, па поўдні — плюс 35-36, па паўночным захадзе месцамі будзе плюс 21-26 градусаў.

Змена надвор'я ў нас чакаецца ў чацвер, калі праз краіну будзе праходзіць халодны атмасферны фронт, услед за якім пачне паступаць больш свежая і вільготная паветраная маса. Менавіта 3 верасня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 11-17 градусаў, удзень чакаецца 18-24 цяпла. Па паўднёвым усходзе краіны будзе яшчэ цёпла, дзе ўначы прагназуецца плюс 18-20 градусаў, а ўдзень — 25-29 цяпла. У пятніцу ўначы стане ўвогуле халаднавата, тэмпература паветра складзе 7-14 градусаў цяпла, а ўдзень — плюс 17-24, па паўднёвым усходзе ўначы 15-16 градусаў, удзень — плюс 25-26 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.