Вы тут

Госцю чакаў распалены прас...


Праваахоўнікі з Савецкага РУУС сталіцы затрымалі мужчыну, які спрабаваў вярнуць свае грашовыя сродкі ў стылі «ліхіх 90-х» пры дапамозе... распаленага праса.

— У дзяжурную часць Першамайскага райаддзела міліцыі пазваніла жанчына, якая сцвярджала, што яе дачка вярнулася дадому са слядамі апёкаў на целе. На пытанне маці пра іх паходжанне апошняя распавяла, што была ў гасцях у знаёмага, які пражывае па вуліцы Мірашнічэнкі, — паведаміла «Звяздзе» прэс-афіцэр Савецкага РУУС г. Мінска Аляксандра Папова. — Дык вось той мужчына западозрыў госцю ў крадзяжы грошай з кватэры. І паспрабаваў вярнуць іх пры дапамозе распаленага праса. «Негасцінны» гаспадар затрыманы. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Катаванне», які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да трох месяцаў ці абмежавання волі тэрмінам да трох гадоў або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.