Вы тут

Новыя патрабаванні да кансерватыўнай галіны


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ наведаў свята першага званка ў Астравецкай гімназіі №1.

Зразумела, не абышлося без віншаванняў і падарункаў. Ад Савета Рэспублікі гімназістам падарылі мультыборд, ад Гродзенскага аблвыканкама — сучасны камп'ютар, ад райвыканкама — дакумент-камеру. А падарункам першакласнікам сталі кнігі «Беларусь — наша Радзіма»

У гэты ж дзень у Астраўцы стартаваў «Марафон ведаў гісторыі вайны» — як сімвал жыцця ў мірнай краіне і шчаслівага дзяцінства ў неба ўзляцелі сотні паветраных шарыкаў.

— Асабліва радуе, што ўзрасла колькасць першакласнікаў. У цэлым па краіне сёлета ўпершыню за парты селі 106,5 тысячы хлопчыкаў і дзяўчатак — гэта на 1 600 больш, чым летась, — зазначыў Міхаіл Мясніковіч. — Гэта мы ўбачылі і ў новай гімназіі: у мінулым годзе тут былі два першыя класы, а сёлета — ужо тры.

У гэтай навучальнай установе створаны выдатныя ўмовы для вучобы, заняткаў фізкультурай і спортам, харчавання вучняў. Пры гэтым, лічыць Міхаіл Мясніковіч, не менш важнае значэнне маюць энтузіязм, крэатыўнасць дырэктара і выкладчыкаў, якія настроены на тое, каб дзеці выраслі дастойнымі грамадзянамі Беларусі:

— Увогуле адукацыя — даволі кансерватыўная галіна. Але жыццё ставіць перад ёй новыя патрабаванні, і школа павінна адпавядаць выклікам сучаснасці. Гэта асноўная задача, і яна паспяхова вырашаецца ў нашай краіне.

Члены Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу наведалі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС, аб'екты яе вытворчай базы, а таксама жылой забудовы першага і другога мікрараёнаў. А затым разгледзелі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Астравецкага раёна — у прыватнасці, забеспячэння сацыяльнай сферы кваліфікаванымі кадрамі, стварэння аб'ектаў фізкультурна-аздараўленчага прызначэння, утрымання і абслугоўвання дарог.

Калі распачыналася будаўніцтва АЭС, было меркаванне, што горад атамшчыкаў павінен размяшчацца асобна ад райцэнтра. Аднак кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб пашырэнні Астраўца, каб на існуючай базе зрабіць сучасны горад, дзе будзе камфортна і новым жыхарам, і тым, хто жыве тут цяпер. І ў гэтым кірунку ўжо шмат зроблена.

— У сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі Астравецкі раён развіваецца хуткімі тэмпамі, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Сюды прыязджае шмат будаўнікоў, і трэба думаць не толькі пра іх і будучых атамшчыкаў, але і пра членаў іх сем'яў, не звязаных працоўнымі адносінамі з Беларускай АЭС. Павінны вырашацца пытанні стварэння новых працоўных месцаў, арганізацыі побыту і вольнага часу як для тых, хто заняты на будаўніцтве АЭС, так і для іх сем'яў.

Алена ЯРАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.