Вы тут

Асартымент алкаголю павялічаны, цэны — зніжаны


Адразу дзве пастановы, прынятыя Міністэрствам гандлю ў апошні час, датычацца алкагольных напояў.

Так, згодна з адной з іх, пашыраны асартыментны пералік алкагольнай прадукцыі. Пастановай міністэрства ад 26 жніўня №24 зменены патрабаванні да рэалізацыі вінаградных він, пладовых він і натуральных пладова-ягадных він. У выпадку продажу він, у тым ліку вінаградных, суб'ект гандлю павінен забяспечыць наяўнасць він пладовых і він пладова-ягадных.

Навіна другая: нацэнка ў аб'ектах грамадскага харчавання на айчынны алкаголь будзе зніжана. Пастанова міністэрства ад 26 жніўня №25 устанаўлівае гранічную максімальную нацэнку ў памеры 60 працэнтаў (з улікам нацэнкі грамадскага харчавання, гандлёвай надбаўкі, уключаючы аптовую надбаўку) на алкагольныя напоі мацункам звыш 28 працэнтаў, што вырабляюцца і рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры іх продажы ў аб'ектах грамадскага харчавання. Увядзенне абмежавання нацэнкі, тлумачаць у Міністэрстве гандлю, дазволіць знізіць цэны на алкагольныя напоі ў аб'ектах грамадскага харчавання, будзе садзейнічаць дадатковаму прыцягненню наведнікаў у гэтыя ўстановы, павысіць культуру спажывання алкаголю.

Пастановы размешчаны на сайце міністэрства і ўступаюць у сілу з моманту іх афіцыйнага апублікавання.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.