Вы тут

З'явіліся крэдыты і на куплю кватэр


З першых дзён восені Беларусбанк зноў пачаў выдаваць крэдыты на набыццё жылых памяшканняў на другасным рынку нерухомасці, паведамляе прэс-служба банка.

Цяпер крэдыт выдаецца ў беларускіх рублях на тэрмін да 15 гадоў пад 32% гадавых. Банк гатовы прафінансаваць да 75% кошту жылля. Разам з тым у кантакт-цэнтры Беларусбанка нам паведамілі, што буйную суму крэдыту, нават у памеры каля 50 тысяч долараў (870 млн рублёў), змогуць атрымаць толькі кліенты з сапраўды вялікімі заробкамі. Справа ў тым, што па ўмовах крэдытавання сукупны даход членаў сям'і або паручыцеляў не ўлічваецца. Працэнты па крэдыце выплачваюцца з наступнага месяца пасля прадастаўлення. Разлік працэнтаў ажыццяўляецца на фактычную рэшту асноўнага доўгу. Спецыялісты банка паведамляюць, што для атрымання крэдыту таксама спатрэбіцца прынесці пакет дакументаў, сярод якіх абавязкова павінен быць дагавор куплі-продажу жылля. Для забеспячэння крэдыту фінансавай установай ужываецца алгарытм паручыцельства.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.