Вы тут

Добрыя веды патрэбныя ўсюды


Пытанню ўкамплектавання сельскіх школ кадрамі ўдзяляецца асаблівая ўвага.

Пра гэта ўчора заявіла намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, якая наведала ДУА «Дукорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» ў Пухавіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

2-28

Намеснік прэм'ер-міністра прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы з нагоды Дня ведаў, агледзела школу. Ацэньваючы матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне навучальнай установы, віцэ-прэм'ер адзначыла: «Нягледзячы на тое, што гэта сельская школа, яна добра развіваецца, ёсць трэнажорная зала, ёсць нядрэнныя кабінеты, зроблены рамонт. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне — гэта вельмі важна пры падрыхтоўцы школьнікаў. Але важней тое, каб тут былі педагагічныя кадры». Сёлета ў сваю родную школу прыбыў на працу малады спецыяліст, якому адразу далі жыллё. «Мы павінны зрабіць усё, каб сельскія школы былі ўкамплектаваны кадрамі», — сказала Наталля Качанава. Яна падкрэсліла, што якасць адукацыі ў сельскіх школах не саступае ўзроўню гарадскіх. Аб гэтым сведчаць вынікі цэнтралізаванага тэсціравання. «Займаючыся сёлета гэтым пытаннем, мы ўбачылі, што вельмі добрыя вынікі ў сельскіх школах. Гэта гаворыць аб тым, што там добрыя выкладчыкі, якія могуць даць якасныя веды», — упэўнена намеснік прэм'ер-міністра.

У цэлым, па словах віцэ-прэм'ера, сістэма адукацыі ў Беларусі ўжо склалася, вядзецца работа па яе ўдасканаленні. Напрыклад, адным з новаўвядзенняў сталі профільныя класы. Наталлю Качанаву таксама цікавіла, як у школе выбудаваная гуртковая праца і як праводзяцца заняткі спортам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кватэры разлятаюцца  як гарачыя піражкі

Кватэры разлятаюцца як гарачыя піражкі

Хоць цэны дасягнулі максімуму за 9 гадоў.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці.