Вы тут

«Прырода без чалавека зможа. А мы без яе?»


Міністр прыродных рэсурсаў і аховы наваколля Андрэй КАЎХУТА павіншаваў навучэнцаў сталічнай гімназіі №19 з Днём ведаў.

Гімназія №19 стала своеасаблівай пляцоўкай для розных «зялёных» праектаў. На яе базе створана экалагічнае грамадскае аб'яднанне «Наш след», з 2006 года наладжана сістэма асобнага збору адходаў. Сёлета быў запушчаны «EcoGymn» — «экалагічны часопіс ад школьнікаў і для школьнікаў» (дарэчы, праект прайшоў у фінал конкурсу «100 ідэй для Беларусі»), а на школьным двары з'явілася велапаркоўка. Праекты «Дадзім адходам другі шанц», «Планета без адходаў» даюць магчымасць ператвараць смецце ў сувеніры і стыльныя рэчы. «Школа энергазберажэння» працуе не толькі для школьнікаў: заняткі праводзяцца таксама для ветэранаў і пажылых людзей. Дзеці арганізавалі цэнтр дапамогі беспрытульным жывёлам: на акцыях «Шчасце з хвосцікам» яны збіраюць грошы для прытулкаў.

— Вы сапраўднае «зялёнае ядро» ў экалагічнай адукацыі, — сказаў Андрэй Каўхута. — Іншыя школы могуць браць з вас прыклад. Аднак мы займаемся развіццём гэтага напрамку: у Беларусі створана цэлая сетка «зялёных» школ, якая ахоплівае каля 200 адукацыйных устаноў.

На развітанне міністр падарыў школе некалькі асобнікаў новага выдання Чырвонай кнігі Беларусі і параіў дзецям быць адказнымі за зямлю: «Прырода без чалавека абысціся зможа. А мы без яе?»

Кацярына РАДЗЮК

radziuk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?