Вы тут

Адукацыйны працэс як стратэгія


Дзяржава робіць акцэнт на павышэнні кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў.

Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў і пачатку новага навучальнага года ў Акадэміі кіравання, паведамляе БЕЛТА.

«Калі задумваешся над перспектывамі развіцця якой-небудзь галіны або асобы, то прыходзіш да думкі, што неабходна пастаянна ўдасканальвацца, развівацца, шукаць новыя формы і метады, вывучаць вопыт. Усё гэта абагульнена ў адзіным паняцці — адукацыйны працэс. Акадэмія кіравання стала не проста навучальнай установай — гэта тая стратэгія, якую выбірае дзяржава. Цяпер робіцца акцэнт на павышэнні кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў у сферы кіраўніцтва дзяржаўнай уладай: людзей, якія павінны прымаць рашэнні на самых розных узроўнях, каб любому грамадзяніну Беларусі было камфортна працаваць, арганізоўваць сваё жыццё», — сказаў Ігар Бузоўскі.

Ён падзякаваў першакурснікам за выбраны імі шлях — паступленне ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, а таксама пажадаў ім рэалізавацца як асобам і прафесіяналам.

Цяперашняя прыёмная кампанія ў Інстытуце кіраўніцкіх кадраў акадэміі вызначалася сур'ёзным узроўнем ведаў абітурыентаў: 72 працэнты тых, хто ўдзельнічаў у агульным конкурсе, атрымалі сумарны бал звыш 300. Сярод тых, хто паступіў, 71 уладальнік залатых і сярэбраных медалёў і пераможца алімпіяд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».