Вы тут

Маміны дзённікі


12_4

Закончыла расказваць Ані гісторыю на сон.

Яна пытаецца:

— А паклон будзе?

— Паклон?

— Вось, напрыклад, у танцы заўсёды ёсць паклон. Ты цяпер расказала гісторыю без паклону.

— У літаратуры гэта завецца эпілог. Заключныя словы пасля аповеду.

— Давай назавем гэта лепш паклонам...

* * *

Аня:

— Я так баюся, што мяне аднойчы хтосьці папросіць драпаць пазногцямі лёд, і я падрапаю ўсе свае пазногці!

* * *

Зрабіла Ганначцы сюрпрыз: падарыла дзіцяці тое, што яна не прасіла, але вельмі хацела. Заходзім у аўтобус, кажу:

— Давай, можа, пакладзем усё ў маю сумку?

— Мама, спраўдзілася мая мара, няўжо можна мару пакласці ў нейкую чорную сумку???

* * *

Аня:

— Сёння вечар нейкі сабачны.

— Чаму?

— Ну вось, кнігу пра сабак чыталі. Я кнігай уразілася, вось і кажу — вечар сабачны!

* * *

Аня глядзіць на свой аўтапартрэт і кажа:

— Падобна. І нос як... сукеначка.

* * *

Ганначка:

— Мама, у цябе такі голас мяккі.

— Мяккі?

— Так, вельмі мяккі.

— А ў астатніх?

— Таксама мяккі.

— Атрымліваецца, ва ўсіх мяккі?

— Не, толькі ў нашых сваякоў мяккі.

— А ў суседзяў цвёрдыя галасы?

— Не, не цвёрдыя. Але і не мяккія. У іх — тоўстыя галасы.

* * *

Даша на пытанне «Навошта чалавеку вуха?» заўсёды дае адзін і той жа адказ:

— Слухаць мора ў ракавінцы!

* * *

Ганначка:

— Мама, калі па праўдзе, да свайго нараджэння я думала, што ў мяне мама будзе горшай, чым ты цяпер.

* * *

Ганначка:

— Мама, я б ужо хацела, каб у мяне была маленькая дачушка і я б з ёй рабіла ўсё, што ты робіш са мной.

Занатавала мінчанка Наталля СЯЛЕЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.