Вы тут

Нам усім патрэбна герань


«Іду раніцай дадому. На пад'ездзе аб'ява: «Дарагія суседзі! Сёння прыкладна ў 9.20 каля прахадных дзвярэй было згублена 120 тыс. руб. Калі хтосьці знайшоў, занясіце, калі ласка, у
кв. 76 Антаніне Пятроўне. Пенсія 1 млн 970 тыс.». Я адкладаю патрэбную суму, падымаюся, званю ў дзверы. Адкрывае бабуля ў фартуху. Толькі ўбачыла мяне з грашыма ў руках, адразу абдымацца, галасіць — і ў слёзы шчасця. І распавяла: «Пайшла па муку, вярнуўшыся, вымала ключы ля пад'езда — грошы, напэўна, і вылецелі з кішэні». Але 120 тысяч браць адмовілася наадрэз! Аказалася, за пару гадзін я ўжо шосты (!!!) «знайшоў» бабуліны грошы!» Калі я пачула гэтую гісторыю, на душы стала вельмі цёпла і радасна. Не толькі за бабулю, але і за тых людзей, што вярталі ёй СВАЕ грошы. І ўзгадаліся радкі Уладзіміра Караткевіча:

«Што такое багацця гной,

Улада ўся, золата свету

Перад простай

людской цеплынёй?»

5_1

Апошнім часам у розных месцах горада сустракаю адных і тых жа нармальна адзетых маладых людзей. Яны просяць у мінакоў (як правіла жанчын) грошы: то на цягнік, то на ежу. Першы раз я паверыла і дапамагла: рознае ў жыцці здараецца, мо і сапраўды абрабавалі, і няма за што вярнуцца дадому. Але калі сустрэла іх чарговы раз з падобнай просьбай, закралася падазрэнне, што мне хлусяць. Таму замест грошай на ежу працягнула яблык... Напэўна, такога павароту падзей яны не чакалі. Не паспела і вокам міргнуць, хлопцаў як ветрам здзьмула. Праўда, замест падзякі паспела пачуць у свой адрас абразлівыя словы. «Вось і дапамагай пасля гэтага людзям...» — абураецца бурклівая частка майго ўнутранага «Я». «Дапамагай і пасля гэтага людзям!» — не пагаджаюся з ёй.

У такія моманты ўзгадваю бабуль і дзядуляў (яны ёсць, напэўна, у кожным горадзе), якім сорамна прасіць. Таму яны прадаюць старыя кнігі, значкі або герань... Па-мойму, нам усім вельмі-вельмі патрэбна герань! Бо яшчэ Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі пісаў, што прыгажосць выратуе свет. І меў на ўвазе, вядома, не вонкавую, а душэўную. А таго, хто не верыць у цуды, на якія здольная дабрыня, чуласць і спагадлівасць, запрашаю да сябе ў госці і расказваю пра Пашу. Хлопца, што выцягнуў з вады маленькі руды камячок, які бессардэчныя людзі спрабавалі ўтапіць у Свіслачы. Тым самым падарыў цуд не толькі Цуду (такую мянушку я дала кацяняці пазней), але і мне. Так што, як бачыце, цуды здараюцца . А чараўнік жыве ў кожным з нас...

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Іншыя матэрыялы рубрыкі

Лужына страху

Рукацца душамі

Бачыць галоўнае

Бег за шчасцем

Вучымся… падаць

Цаніце тое, што заслужылі

Не стамляйцеся здзіўляць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».