Вы тут

Знайшлі старажытныя гемідрахмы


У паштовым адпраўленні былі выяўлены манеты ІV стагоддзя да нашай эры. Іх перасоўванне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза спынілі ў пункце мытнага афармлення «Мінскай пошты».

— Пры правядзенні мытнага кантролю міжнароднага паштовага адпраўлення, якое паступіла з Ізраіля на адрас жыхара Мінска і не суправаджалася мытнай дэкларацыяй устаноўленай формы, былі знойдзены тры манеты, — паведаміла старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Кацярына Шыняўская.

Знаходку накіравалі на экспертызу. Згодна з заключэннем спецыялістаў, манеты былі выраблены са сплаву серабра (90 працэнтаў) і медзі і маюць гістарычную і музейную каштоўнасць. Гэта манеты фракійскага Херсанеса, якія называюцца гемідрахмамі, вырабленыя ў ІV стагоддзі да нашай эры.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.