Вы тут

З разраду забаўляльных — у суразмоўцы


«Мінская хваля» адзначае дзень нараджэння! 4 верасня — у сваім музычна-забаўляльным эфіры, а 12 верасня — на плошчы Бангалор у Мінску. Там на Дзень горада ў канцэрце прагучаць не толькі выступленні «зорак» эстрады, але і найлепшых калектываў мастацкай самадзейнасці раёнаў Мінскай вобласці.

Радыёстанцыі спаўняецца 11 гадоў. Пройдзены этап станаўлення, пражыты і першы год другога дзесяцігоддзя. Тут моцны калектыў, у аснове якога людзі, што прапрацавалі пяць і больш гадоў. Шмат зроблена, але вынікі вырашылі не падводзіць, таму што галоўнае — тое, што наперадзе. А наперадзе ў станцыі — вялікія пераўтварэнні: «Мінская хваля» пастараецца перайсці з разраду музычна-забаўляльных станцый у іншы, найменш прадстаўлены ў беларускім эфіры разрад — радыё-суразмоўца. Тут будуць не толькі музыка і мадэратары-вядучыя, што весяляць, але і змястоўныя навіны, цікавыя факты і госці. Размоўны фармат заўсёды быў папулярным, прынамсі ў Расіі і Украіне. І з'яўленне дыялога ў эфіры бясспрэчна прыцягне ўвагу аўдыторыі.

У дырэктара «Мінскай хвалі» Тамары Вяцкай ёсць дакладнае разуменне таго, як трэба працаваць:

— Па меры магчымасці мы пяройдзем на парнае вядзенне навін, выпускі будуць напаўняцца «сінхронамі», што дазволіць рабіць паведамленні паўнавартаснымі, з каментарыямі экспертаў і спецыялістаў-прафесіяналаў. Геапалітычны складнік таксама працуе нам на руку — у нас ёсць магчымасці аператыўна інфармаваць аўдыторыю аб падзеях у рэгіёнах Мінскай вобласці, з прыцягненнем журналістаў з «месцаў». Размовы без купюр; усё, што абмяркоўваюць «на кухнях»; адказы на актуальныя пытанні; сувязь улады і народа; аповеды пра жыццё бежанцаў і тых, для каго Беларусь стала другой радзімай. А таксама — навінкі музыкі і рэтра, дзясятка найлепшага айчыннага музыкальнага прадукту і сусветная дваццатка, урокі бізнесу для пачаткоўцаў, жыццё валанцёраў і тых, каму яны бескарысліва дапамагаюць, гісторыя месцаў і людзей Міншчыны, нарэшце, казка на ноч — новае, цікавае, нязведанае. Акрамя рэтра-праграмы, дзе будуць гучаць добрыя песні часоў СССР, музыка сацыялістычных краін і іншая замежная песенная «класіка», плануецца і праграма «Нашы песні» (беларускія). Не толькі старыя і апошняга дзесяцігоддзя, але і прэм'еры.

А яшчэ «Мінская хваля» пачынае ўнікальную акцыю з Аляксандрам Сухаравым, лідарам «Эківокаў», і ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама — «Пехатой на «Хвалі» з любоўю да краіны». Ён на самой справе пойдзе пешшу ў канцы верасня проста са студыі па гарадах і вёсках з канцэртамі ў дамах культуры і клубах аграгарадкоў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?