Вы тут

Паляванне будзе? Толькі не на тарфяніках


З 5 верасня ў краіне павінен распачацца сезон палявання на птушыную дзічыну. Нагадаем, што яго пачатак сёлета пераносіўся двойчы з прычыны анамальных умоў надвор'я.

— Гаворка ідзе пра вадаплаўную дзічыну (акрамя гусі) і балотную, вальдшнэпа, вяхіра, шызага голуба, перапёлку, фазана (любога полу і ўзросту), — распавёў старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Паляваць дазваляецца ў светлы час сутак зброевым спосабам, з засады, з падыходу, з пад'езду на маламерных суднах (без рухавіка або з непрацуючым рухавіком), з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, з паляўнічымі сабакамі (усе групы, акрамя ганчакоў і хартоў). Таксама можна здабываць дзічыну бяззброевым спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Праўда, Міністэрства лясной гаспадаркі настойліва рэкамендуе ўсім карыстальнікам паляўнічых угоддзяў абмежаваць правядзенне палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну толькі вадаёмамі і вадацёкамі, выключыўшы яго на тарфяніках.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.