Вы тут

Пайшоў, каб вярнуцца...


Астанкі 21 чырвонаармейца знайшлі ўдзельнікі 52-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёна Міністэрства абароны ў лесе каля вёскі Рыбакоўшчына на Уздзеншчыне падчас раскопак. У тым ліку — дзве капсулы з медальёнамі загінулых.

Адна з іх пустая, у другой выявілі папяровы ўкладыш шэрага колеру з рукапісным тэкстам. Як паказала экспертыза, ён належаў Кастусю Нямчонку, які нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Дзешчанка Уздзенскага раёна. На вайну быў прызваны 22 чэрвеня 1941-га.

Семдзесят гадоў баец лічыўся прапаўшым без вестак. Да апошняга яго бацькі, жонка, дзеці не пакідалі надзеі даведацца пра лёс сына, мужа, бацькі. Дачакалася весткі толькі яго ўнучка Соф'я Цэдрык, якая жыве ў аграгарадку Крупіца Мінскага раёна.

Пра свайго дзеда Кастуся Соф'я Іванаўна ведае са слоў бабулі. Калі пачалася вайна, ён заскочыў на хвілінку дадому развітацца. І ніхто нават не здагадваўся, што Канстанцін Сцяпанавіч загінуў побач з роднай вёскай, якая знаходзіцца літаральна ў 10 кіламетрах ад месца былога бою. Пасля таго, як сціхла страляніна, мясцовыя жанчыны спрабавалі туды прарвацца, каб знайсці і пахаваць чырвонаармейцаў, але немцы іх не пусцілі. Вядома, улічваючы тое, што адбывалася ў тыя страшныя дні лета 1941 года, можна ўявіць, як загінулі Канстанцін Сцяпанавіч і яго сябры па зброі: астанкі наспех прысыпаны зямлёй, раскіданы па ўсім лесе.

— Спачатку ўнучка хацела пахаваць астанкі дзеда ў магіле бабулі і маці. Але ёй параілі выбраць брацкую магілу ў вёсцы Анопаль, паколькі урна змяшчае прах яшчэ аднаго чырвонаармейца, імя якога невядома. Перазахаванне павінна адбыцца ў верасні, — адзначыла спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама Іна Пяткевіч.

52-гі пошукавы батальён з'яўляецца партнёрам Народнага саюза Германіі па правядзенні пошукавых работ і эксгумацыі астанкаў. Яго ўдзельнікі неаднаразова знаходзілі астанкі загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны воінаў, якія перадаваліся расійскаму, украінскаму і беларускаму боку, незалежна ад таго, на тэрыторыі якой краіны яны ахвяравалі сваім жыццём.

На тэрыторыі Уздзенскага раёна гэта ўжо не першае знойдзенае воінскае пахаванне. Астанкі загінулых абаронцаў хаваюць на могілках у вёсцы Цеплень з ушанаваннямі, ганаровай вартай, запрашэннем ветэранаў, прадстаўнікоў грамадскасці і мясцовай улады.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.