Вы тут

У «Калыханцы» — новыя героі!


У новым тэлевізійным сезоне 2015-2016 гледачоў тэлеканала «Беларусь 3» чакае шмат сюрпрызаў, адзін з якіх — новыя героі ў праекце для дзяцей «Калыханка».

На дапамогу Маляванычу і Феі Сноў прыйдуць падарожнік Нестар Пацехін, нянька Палінка і дзед Дабрадзей. Нестар — аматар падарожжаў. Слухаючы яго аповеды, не засумуеце! У абаяльнай, пяшчотнай і шчырай дзяўчыны — нянькі Палінкі — свой погляд на выхаванне дзяцей: ніякіх правілаў — будзь самім сабой!

Дзед Дабрадзей — казачных спраў майстар, цудоўны апавядальнік і мовавед. Да яго можна звярнуцца па кожнай нагодзе. Далучайцеся да прыемнай кампаніі кожны вечар у 20.45 на тэлеканале «Беларусь 3»!

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.