Вы тут

Да грыпу рыхтуюцца загадзя


Ахоп вакцынацыяй 40% работнікаў прадпрыемства — аптымальны з пункту гледжання панесеных выдаткаў атрыманай карысці і дазваляе эфектыўна ўплываць на ўзровень захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі і грып. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты сталічнай санэпідслужбы.

Вынікі маніторынгу захваральнасці сведчаць, што, калі прышчэпліваюцца ад грыпу да 40% членаў калектыву, гэта дазваляе знізіць узровень захваральнасці на ВРІ і грып у эпідсезон сярод прышчэпленых у 1,7-3,9 раза ў параўнанні з непрышчэпленымі.

На фоне павелічэння ахопу вакцынацыяй супраць грыпу зніжаецца таксама і ўзровень захваральнасці сярод непрышчэпленых. Такі эфект з'яўляецца вынікам дзеяння калектыўнага імунітэту. Кіраўнікі каля 1750 прадпрыемстваў і арганізацый сталіцы ўжо пацвердзілі гатоўнасць фінансаваць вакцынацыю супраць грыпу сваіх супрацоўнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.