Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Спрыяльны час для падарожжаў і здзяйснення рашучых учынкаў. Не спадзявайцеся на тое, што ўсё вырашыцца найлепшым чынам без вашага ўдзелу. Усё ідзе зусім інакш — толькі вы можаце зрушыць сітуацыю з мёртвага пункта. Давядзецца праявіць кемлівасць, а ў нейкай ступені нават і хітрасць, каб пасля здабыць гармонію і шчасце. Вам неабходна ўзяць пад кантроль свае эмоцыі.

ЦЯЛЕЦ. Перад вамі стаіць мэта дамагчыся стабільнасці. І вы нават уяўляеце, як можаце гэтага дасягнуць. Але не хапае некалькіх важных умоў — цярпення і веры ва ўласныя сілы, у тое, што вы можаце дасягнуць пастаўленых мэт. Падтрымку, перш за ўсё маральную, можаце атрымаць у людзей, якія вас акружаюць, а вось уся праца ляжыць толькі на вас. У першай палове тыдня адбудзецца перабудова ў асабістым жыцці, якую варта прыняць і ўпусціць у сваё жыццё.

БЛІЗНЯТЫ. Вельмі спрыяльны тыдзень, у першую чаргу ў дзелавой сферы, але гэтак жа можа добра падысці і для творчага развіцця. Прыліў сіл і новая крыніца натхнення чакае вас у першай яго палове. Не бойцеся сваіх ідэй і планаў, усё, што прыйдзе да вас у галаву на гэтым тыдні, мае патэнцыйна вялікі запас магчымасцяў, калі не адкладаць у доўгую скрыню.

РАК. Падзеі тыдня заклікаюць вас літаральна ўстаць з ног на галаву для таго, каб убачыць усё пад іншым вуглом, з іншага боку. Тады зможаце зразумець, як адбываюцца асноўныя працэсы ў вашым жыцці і жыцці блізкіх людзей, а разуменне — першы ключ да поспеху. Выкарыстоўваючы новы погляд і новыя веды, зможаце пачаць дынамічна ўплываць на сваё жыццё. Памятайце, што самая цёмная ноч перад світаннем, а яна ў вашым выпадку ўжо не за гарамі. Бліжэй да канца тыдня вы адчуеце значнае палягчэнне.

ЛЕЎ. Калі пачатак тыдня для вас будзе выглядаць будзённа, то вось бліжэй да другой яго паловы ў жыцці пачне з'яўляцца дынаміка. Тыдзень прадвесціць шмат перамен, перш за ўсё ў асабістым жыцці і стаўленні да яго, узаемадзеянні з навакольнымі. Могуць акрыяць старыя пачуцці, з'явіцца даўнія знаёмыя, пра якіх вы ўжо забыліся. Напрыканцы тыдня чакаюцца актыўныя зносіны, дружалюбная кампанія, якая забяспечыць добры настрой.

ДЗЕВА. Тыдзень будзе дынамічным і ў нейкім сэнсе нават небяспечным. У ваша жыццё імкліва ўварвуцца новыя падзеі, якія могуць ператварыць штодзённасць у хаос. Ад многіх ідэй і жаданняў давядзецца адмовіцца, бо яны абсалютна не будуць упісвацца ў бягучае становішча рэчаў. Асабліва напружана выглядае канец тыдня, калі могуць адбыцца значныя перамены ў жыцці, у тым ліку страты і іншыя негатыўныя падзеі. Штосьці давядзецца пакінуць у мінулым па сваёй волі ці не, каб спакойна ісці далей.

ШАЛІ. Абавязкова надайце час дому ў пачатку тыдня. Найперш гэта варта зрабіць таму, што цяпер у вас значна больш шанцаў навесці там парадак, чым у іншыя дні. З сярэдзіны тыдня вы ўключыцеся ў актыўную дзейнасць і пошукі новых прыгод, цяжка будзе ўседзець на адным месцы, а тым больш давесці нешта да канца. Затое пачынаць усё новае будзе вельмі лёгка. Для таго, каб падзеі не выходзілі з-пад кантролю, стрымлівайце сваю легкадумнасць і час ад часу карыстайцеся галавой.

СКАРПІЁН. У пачатку тыдня ў вашым жыцці можа з'явіцца чалавек, які прынясе ў яго новыя пачуцці і эмоцыі, хай адразу гэта і не будзе кідацца ў вочы, але ў хуткім часе зразумееце, што гэта той, каго вы так доўга шукалі. Не чакайце яшчэ аднаго падарунка ад лёсу, а адразу бярыце быка за рогі і дамагайцеся патрэбных вынікаў. Інакш пачуцці рызыкуюць ператварыцца ў міраж. Падзеі тыдня адкрыюць перад вамі новыя магчымасці для самарэалізацыі.

СТРАЛЕЦ. Вам будзе спадарожнічаць поспех, асабліва ў тых напрамках жыцця, што звязаны з кар'ерай і фінансамі. Узрастае не толькі ваша ўпэўненасць у сабе, але і ініцыятыўнасць (прычым і тое, і другое цалкам абгрунтавана), што дазваляе ў значнай ступені аблегчыць сабе прасоўванне наперад. Вашы дзеянні і ўчынкі ў рамках гэтага тыдня будуць адрознівацца асаблівым поспехам. Можаце разлічваць на падтрымку акружэння, асабліва калі трошкі скарыстаецеся ціскам на эмацыйныя бакі людзей.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні ў Казярогаў магчымыя гарманальныя і эмацыйныя скачкі. Утрымаць эмоцыі пад кантролем будзе няпроста, яны могуць літаральна захліснуць вас, прычым, як правіла, гэтыя перапады будуць выяўляцца ў вельмі канкрэтнай і яркай форме, як запал і нянавісць. Калі вы па жыцці кіруецеся прынцыпам «не нашкодзь», то старайцеся трымацца ад людзей далей. Глядзіце на тое, што адбываецца больш глабальна, тады зможаце рухацца ў напрамку паляпшэння свайго асабістага жыцця.

ВАДАЛЕЙ. Лепш устрымацца ад прыняцця якіх-небудзь рашэнняў і правядзення здзелак. Нягледзячы на тое, што бачнае вырашэнне праблемы будзе вельмі блізка да вас, існуе высокая рызыка зрабіць масу памылак. Можаце стаць ахвярай уласнай эмацыйнасці, паддацца пачуццям, што вельмі моцна ўскладніць здзяйсненне правільнага выбару. У вашым выпадку будзе слушным правіла: не памыляецца той, хто нічога не робіць, — таму лепш за ўсё нічога не рабіць, інакш вы проста заблытаецеся ва ўласных парывах.

РЫБЫ. У пачатку тыдня адчуваць вы сябе будзеце не вельмі добра. Але ў другой палове тыдня сітуацыя сур'ёзна зменіцца, новы прыліў энергіі і задачы прымусяць ўліцца ў струмень актыўнай дзейнасці, якая прывядзе да добрага матэрыяльнага ўзнагароджання. А між справай, за кошт перамены настрою на станоўчы лад, існуе шанц падправіць і сямейныя адносіны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.