Вы тут

Плады пазнання і дабрыні


Напярэдадні дня нараджэння БРСМ (гэта самая масавая маладзёжная грамадская арганізацыя была створана 6 верасня 2002 года) юнакі і дзяўчаты распачалі працоўную акцыю па зборы ўраджаю яблыкаў, якая пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны. Гэта сімвалічны працяг акцыі БРСМ «Кветкі Вялікай Перамогі», падчас якой маладыя людзі заклалі ў розных куточках Беларусі яблыневыя сады.

5-39

Першыя плады былі сабраны ў садзе сельскагаспадарчага прадпрыемства «Усход». Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў так пракаментаваў новую акцыю моладзі: «У Беларусі для моладзі створаны ўсе ўмовы і магчымасці для рэалізацыі свайго патэнцыялу. Самае галоўнае — мець жаданне рэалізаваць сябе. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі імкнецца стаць пляцоўкай для маладых людзей, якая паслужыла б стартам у дарослае жыццё. Мы запрасілі сюды хлопцаў і дзяўчат, якія сёлета сталі пераможцамі ў нашых праектах «100 ідэй для Беларусі», «Міс Вясна», а таксама былі занятыя ў будатрадах. Гэтая акцыя пройдзе па ўсёй краіне, мы будзем дапамагаць гаспадаркам са зборам садавіны і перадаваць ураджай у дзіцячыя дамы».

Сяргей НІКАНОВІЧ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.