Вы тут

Дэпард'ё сабраўся пажыць у Беларусі


Французскі акцёр, рэстаратар і бізнесмен Жэрар Дэпард'ё, які неаднаразова крытыкаваў урад сваёй краіны, сабраўся пазбавіцца ад усёй маёмасці ў Францыі. Пасля продажу ўласнасці француз можа адправіцца ў Беларусь, якую расхвальваў пасля нядаўняга візіту. Пра свае планы акцёр распавёў у інтэрв'ю выданню Lе Fіgаrо TV Mаgаzіnе. «Я думаю, што ўсё прадам у Францыі. Я больш не хачу заставацца часткай гэтай краіны, нават улічваючы, што я люблю французаў. Акрамя журналістаў, якія знаходзяцца на службе ва ўрада», — заявіў славуты акцёр.

5-44

Акрамя таго, Дэпард'ё распавёў, што зараз жыве ў Італіі, але збіраецца зноў паехаць у Беларусь і пажыць там. «Сярод сялян, таму што там прыгожа, і Прэзідэнт добры чалавек», — патлумачыў ён выбар месца для жыцця. Акцёр таксама адзначыў, што яму не падабаюцца тыя перспектывы, якія чакаюць адзіную Еўропу. «З кіраўнікамі, якія знаходзяцца ва ўладзе ў Францыі, Італіі, Германіі... Мне ўсё гэта не падабаецца. А зрэшты, Еўропа сама сабе ўжо не падабаецца. У яе праблемы з мігрантамі і фермерамі...» — сказаў на заканчэнне Дэпард'ё.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.