Вы тут

Восень пачынаецца з футбола


Сёння наша зборная згуляе ў Львове, а ў аўторак — у Барысаве.

Гарачая пара года, насычаная футбольнымі падзеямі, скончылася, але на змену ёй прыходзіць вялікая футбольная восень. Тут і гульні зборнай, і еўракубкавыя паядынкі БАТЭ і «Дынама». Сёння наша нацыянальная каманда ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы сустрэнецца з украінскімі футбалістамі, а 8 верасня прыме на «Барысаў-Арэне» гасцей з Люксембурга. Пра паядынкі і новы фармат таварыскіх гульняў мы пагаварылі з першым намеснікам старшыні АБФФ Сяргеем Сафар'янам.

5-14

Пра шанцы

— За кошт чаго мы можам абыграць Украіну? Традыцыйна за кошт таго, на чым грунтуецца футбол: трэнерскай думкі і выканання яе футбалістамі, самааддачы і жадання, настрою на гульню. Асцярог з нагоды таго, што некаторыя гульцы пасля выступленняў за клубы могуць знаходзіцца не ў ідэальнай фізічнай форме, няма. Наш медыцынскі штаб ніколі не меў праблем з падрыхтоўкай футбалістаў зборнай да матчаў, незалежна ад іх стомленасці.

Пра цікавасць гледачоў

— Немагчыма сказаць дакладна, ці атрымаецца сабраць «Барысаў-Арэну» на гульні зборнай. Не думаю, што будзе ланцуговая рэакцыя і пасля поспехаў БАТЭ і «Дынама» людзі масава пойдуць на стадыён. Перамогі клубаў не падаграваюць цікавасць да нацыянальнай каманды, і наадварот. Калі памятаеце, на Іспанію быў аншлаг, а на БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў стадыён быў няпоўны. А вось калі ва Украіне будзе дасягнуты станоўчы вынік, то і на Люксембург гледачы пойдуць.

Пра новы фармат таварыскіх гульняў

— Пакуль мы не страцілі ўсе шанцы ў барацьбе за пуцёўку на Еўра, лістапад для нас — гэта час плэй-оф. З 12 па 14 верасня будзе праходзіць нарада УЕФА, на якой абмяркуюць розыгрыш Лігі нацый. Гэтае спаборніцтва заменіць цыкл таварыскіх матчаў. Не будзе неабходнасці з кімсьці дамаўляцца. Пакуль незразумела, ці з'явіцца магчымасць праводзіць сустрэчы паміж канфедэрацыямі. Зараз таварыскія матчы — гэта вельмі затратна. За ўдзел у Лізе нацый прадугледжана фінансаванне ад УЕФА. У кожным з пяці дывізіёнаў будзе свая аплата. Так, гэта выключае магчымасць сустрэч нашай зборнай з элітнымі сапернікамі. Але на практыцы ўсё роўна моцныя зборныя стараюцца гуляць з сапернікамі высокага ўзроўню. Мне здаецца, нам цікавей мерацца сіламі з апанентамі, супастаўнымі па класе.

5-15Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Аляксандр Хацкевіч перад матчам з Украінай:

— Мы наогул не думаем пра паражэнне. Нам патрэбна перамога, украінцам патрэбна перамога. Нічыя не задаволіць нікога. Але нават калі саступім, наступныя матчы зборнай не будуць прахаднымі, на тое яна і зборная. Дагульваць цыкл мы не будзем, мы будзем гуляць.

Калі каманда будзе дзейнічаць так самааддана і дысцыплінавана, як гэта было ў матчы з Іспаніяй ва ўсіх сустрэчах, я буду задаволены. Бо футбол, на самай справе, гэта навука гульні без мяча, хоць многія думаюць, што гэта гульня з мячом.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.