Вы тут

Найлепшым аўтарам


уручыў узнагароды старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра.

«Мы ўсе выраслі, навучыліся нечаму дзякуючы таму, што чыталі. Сваімі творамі, публікацыямі вы ўплываеце на свядомасць людзей, каб яны жылі лепш, былі выхаванымі, культурнымі. Тым самым ствараеце падставу для развіцця ўсіх грамадскіх працэсаў. Аблвыканкам бачыць тыя пытанні, праблемы, што стаяць перад творчымі людзьмі і робіць усё неабходнае, каб іх своечасова вырашаць. У гэты няпросты эканамічны час трэба забяспечыць магчымасці пісьменнікам, журналістам для творчасці, каб яны зараблялі сабе на годнае жыццё».

[caption id="attachment_99385" align="alignnone" width="600"]5-34 Ся­род уз­на­га­ро­джа­ных і аў­та­рка гэ­тых рад­коў.[/caption]

Менавіта так звярнуўся да пісьменнікаў Міншчыны і журналістаў рэгіянальных і рэспубліканскіх перыядычных выданняў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра падчас узнагароджання пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі і лаўрэатаў Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры. Мерапрыемства на гэты раз было прымеркавана да Дня беларускага пісьменства.

Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна падкрэсліў, што яму дасталася прыемная місія — уручыць дыпломы аўтарам, якія падаравалі самыя лепшыя творы нашаму грамадству. Сярод узнагароджаных Зіновій Прыгодзіч за кнігу «Постаці» (намінацыя «Крытыка і літаратуразнаўства»), Мікалай Смірноў за кнігу «Генерал Корж. Невядомыя старонкі» (намінацыя «Проза»), Святлана Быкава за кнігу «З рук выпускаю сініцу, імкнучыся ў марах да жураўля...» (намінацыя «Паэзія»), Кацярына Хадасевіч-Лісоўская за кнігу «Казкі сіняй падушкі» (намінацыя «Дзіцячая і юнацкая літаратура») і іншыя. Усяго 8 чалавек.

Сярод журналістаў дыпломы за найлепшы творчы праект сярод рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі атрымалі фотакарэспандэнт Беларускага тэлеграфнага агенцтва Аляксандр Дзідзевіч, уласны карэспандэнт аддзела карэспандэнцкай сеткі газеты «СБ. Беларусь сегодня» Алена Клімовіч. У ліку ўзнагароджаных загадчыца аддзела інфармацыі радыёстанцыі «Сталіца» Алена Лычагіна, рэдактар аддзела карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навін Антаніна Станкевіч.

У намінацыі «Найлепшы друкаваны сродак масавай інфармацыі Мінскай вобласці» пераможцамі сталі рэдакцыі газет і праграмы радыёвяшчання «Слуцкі край», «Голас Любаншчыны», «Край Смалявіцкі», рэдакцыі «Маладзечанская газета», «Працоўная слава» (Валожын).

Віншуем калег! Зычым далейшых творчых поспехаў!

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.